Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На літоўска-беларускай мяжы з пачатку году затрымалі амаль 2 тысячы мігрантаў


Мігранты на літоўскай мяжы
Мігранты на літоўскай мяжы

Дзяржаўнае бюро бясьпекі Міністэрства ўнутраных спраў Літвы паведаміла, што з пачатку 2021 году на літоўска-беларускай мяжы затрымалі 1902 чалавек, якія спрабавалі перайсьці мяжу.

«Гэты паказчык у 23 разы перавышае паказчык 2020 году. Сярод затрыманых большасьць — грамадзяне Іраку, 937 чалавек. Таксама затрыманыя 179 грамадзян Конга, 121 — Камэруну, 78 — Гвінэі, 76 — Ірану, 67 — Расеі», — паведамляецца на афіцыйнай старонцы Дзяржаўнага бюро бясьпекі МУС Літвы.

Згодна з паведамленьнем, памежнікі спрабуюць высьветліць грамадзянства іншых мігрантаў, бо яны ня маюць ніякіх дакумэнтаў.

За чацьвер на літоўскай мяжы затрымалі 107 мігрантаў з тэрыторыі Беларусі. Гэта ў два разы больш, чым у сераду. На польскай затрымалі 7 мігрантаў.

Усяго за 2021 год літоўскія памежнікі затрымалі 1902 чалавек, якія нелегальна перасеклі беларуска-літоўскую мяжу. Гэта ў 21 раз больш, чым летась за ўвесь год.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG