Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Літвы папрасіў Турэччыну скараціць лік авіярэйсаў са Стамбулу ў Менск


Мігранты, затрыманыя ў Літве пасьля перасячэньня мяжы зь Беларусьсю
Мігранты, затрыманыя ў Літве пасьля перасячэньня мяжы зь Беларусьсю

Літва лічыць, што трэба скараціць лік авіярэйсаў са Стамбулу ў Менск — гэта будзе спрыяць скарачэньню патоку нелегальных мігрантаў, якія трапляюць на тэрыторыю краіны празь Беларусь

Пра гэта ў сераду заявіў кіраўнік Міністэрства замежных справаў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс свайму турэцкаму калегу Меўлюту Чавушаглы - паведамляе партал Zerkalo.io са спасылкай на прэсавую службу МЗС Літвы.

«Як мяркуецца, каля 20% пасажыраў, якія трапляюць транзытам авіярэйсамі са Стамбулу ў Менск, зьяўляюцца нелегальнымі мігрантамі. Мы абмеркавалі магчымасьць скарачэньня такіх рэйсаў», — распавёў Ландсбергіс.

Ён падкрэсьліў, што Літва зацікаўленая ў спрыяньні з боку Турэччыны і ў яе вопыце ў супрацьдзеяньні нелегальнай міграцыі. У найбліжэйшы час група літоўскіх экспэртаў наведае Турэччыну, каб узгадніць канкрэтныя меры супрацоўніцтва.

Памежная служба Літвы паведаміла, што за мінулыя содні за незаконнае перасячэньне мяжы затрымала 22 чалавекі. Усяго ж з пачатку года затрыманыя 1738 чалавек, што ў 20 разоў больш, чым у 2020 годзе. У Вільні ўпэўненыя, што большая частка нелегальных мігрантаў прыбывае ў Менск з Багдаду і Стамбулу, а потым накіроўваецца ў Літву.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG