Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэйм Літвы дазволіў затрымліваць нерэгулярных мігрантаў на тэрмін да паўгода


Загарода з калючага дроту на літоўска-беларускай мяжы
Загарода з калючага дроту на літоўска-беларускай мяжы

Сэйм Літвы 13 ліпеня дазволіў затрымліваць мігрантаў, якія перасякаюць літоўскую мяжу, і абмяжоўваць іншыя іх правы.

Пра гэта паведамляе Delfi.ru, адзначаючы, што літоўскі парлямэнт прыняў зьмены ў Закон аб прававым становішчы іншаземцаў, ініцыяваныя Міністэрствам унутраных спраў з прычыны крызісу зь мігрантамі. Зьмены ўступяць у сілу пасьля падпісаньня іх прэзыдэнтам.

Міністарка ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайце, якая прадстаўляла папраўкі, заявіла, што, паводле спэцслужбаў краіны, патокі мігрантаў будуць расьці, таму захады дзеля разьвязаньня гэтага крызісу павінны быць хуткімі і такімі, каб стрымаць наплыў іншаземцаў.

Паводле Білатайце, папраўкі скарачаюць тэрміны разгляду просьбы аб наданьні прытулку да дзесяці дзён і робяць немагчымымі злоўжываньні ў гэтай справе. Папраўкі таксама абмяжоўваюць свабоднае перамяшчэньне мігрантаў па тэрыторыі Літвы, а таксама іншыя іх правы, ва ўмовах абвешчанай з прычыны наплыву мігрантаў экстрэмальнай сытуацыі ў краіне.

Як адзначае Delfi.ru, праваабарончыя няўрадавыя арганізацыі заявілі, што гэтыя папраўкі, па сутнасьці, узаконьваюць парушэньні правоў чалавека і ставяць уразьлівых асоб у небясьпечнае становішча. Юрысты таксама выказалі заўвагі наконт таго, што папраўкі могуць супярэчыць Канстытуцыі.

Паводле паправак, асобы, якія просяць прытулку, ад нелегальнага перасячэньня мяжы да таго часу, пакуль ня будзе прынятае афіцыйнае рашэньне ўпусьціць іх у Літву, ня будуць мець права свабодна перамяшчацца па тэрыторыі Літвы. У законе прадугледжана, што асобу, якая просіць прытулку, могуць затрымаць або могуць абмежаваць яе права пакідаць месца пасяленьня, калі яна прыбыла на тэрыторыю Літвы ў выніку незаконнага перасячэньня мяжы Літвы ва ўмовах ваеннага становішча, надзвычайнай або экстрэмальнай сытуацыі, экстрэмальнага здарэньня. Падчас слуханьняў гэты тэрмін абмежавалі шасьцю месяцамі.

  • З пачатку году на літоўска-беларускай мяжы затрымалі 1732 мігрантаў, пераважна з краінаў Азіі, што ў 21,4 раза больш, чым за ўвесь 2020 год. Кабінэт міністраў Літвы 2 ліпеня ў сувязі зь міграцыйным крызісам абвясьціў у краіне рэжым экстрэмальнай сытуацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG