Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ адно палітычнае звальненьне ў Опэрным тэатры


Будынак тэатру опэры і балету ў Менску
Будынак тэатру опэры і балету ў Менску

У Нацыянальным тэатры опэры і балету працягваюцца палітычна матываваныя звальненьні. Днямі адтуль быў вымушаны пайсьці хармайстар Іван Цітоў.

Паводле «Народнай волі», Іван Цітоў хадзіў па горадзе з нацыянальнай сымболікай, за што спачатку яго пакаралі штрафам, а затым наогул пазбавілі права знаходзіцца ў Беларусі (хармайстар мае расейскае грамадзянства).

Аўтаматычна творца страціў працу і арэндную кватэру. У выніку з дваімі дзецьмі і цяжарнай жонкай ён выехаў у Расею.

Гэта ня першае звальненьне з Опэрнага тэатру пасьля прызначэньня ў траўні дырэктарам Вячаслава Гарбузава — экс-кіраўніка Берасьцейскага тэатру драмы і функцыянэра БРСМ.

Разам з завяршэньнем сэзону пакідае тэатар народны артыст Беларусі Ўладзімер Пятроў — яму не падоўжылі кантракту.

Разьвітаецца з установай і Натальля Акініна. Летась яна стала загадчыцай опэрнай трупы і адначасова працавала салісткай на палову стаўкі. Але ёй не працягнулі кантракту загадчыцы і прапанавалі бестэрміновую дамову на палову стаўкі салісткі. Артыстка адмовілася і звольнілася.

Таксама ў гэтым сэзоне з палітычных прычынаў звольніліся ці былі звольненыя дырыгенты Андрэй Галанаў і Вячаслаў Воліч, сьпявак Ільля Сільчукоў, канцэртмайстар Рэгіна Саркісава, скрыпачка Ала Джыган, альтыстка Аляксандра Пацёміна.

Летась праз ідэалягічныя рознагалосьсі з адміністрацыяй сышла з тэатру сьпявачка Маргарыта Ляўчук.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG