Аляксандр Лукашэнка заклікаў інтэлігенцыі не займацца палітыкай і «больш не здзяйсняць няправільных крокаў». Яе паведамляе БелТА, там ён зьвярнуўся да творчай інтэлігенцыі, заклікаўшы яе «не займацца палітыкай».
Лукашэнка назваў творчую інтэлігенцыю тварам нацыі, народу, дзяржавы:
«Я вас прашу: не рабіце больш няправільных крокаў. Перш чым нешта зрабіць, думайце, сачыце за кожным сваім крокам», — параіў ён.
Восеньню 2020 года былі звольненыя шэраг вядучых супрацоўнікаў Вялікага тэатру опэры і балету, якія выступілі супраць жорсткіх дзеяньняў сілавікоў у дачыненьні да пратэстоўцаў. У ліку звольненых былі першы канцэртмайстар аркестру Рэгіна Саркісава, опэрны спявак Ілья Сільчукоў, дырыжор Андрэй Галанаў, скрыпачка Ала Джыган і іншыя.
У траўні 2021 году Вялікі тэатар не працягнуў кантракт з народным артыстам, кавалерам ордэна Францішка Скарыны Ўладзімерам Пятровым.
У першай дэкадзе траўня генэральным дырэктарам Опэрнага тэатру прызначылі штатнага ідэоляга і былога функцыянэра БРСМ зь Берасьцейшчыны Вячаслава Гарбузава.
У верасьні 2020 году звольнілася асноўная трупа Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы. Супрацоўнікі тэатру зрабілі гэта на знак салідарнасьці з дырэктарам Паўлам Латушкам і выказваючы пратэст супраць падзей, якія адбываюцца ў Беларусі пасьля сфальшаваных выбараў 9 жніўня і пачатку кампаніі гвалту і масавых рэпрэсій. Больш за 60 чалавек засталіся тады без працы.