Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што паўстане пасьля «зачысткі» мэдыйнай прасторы? Меркаваньне мэдыяэкспэрта


Ці можа аўдыторыя інфармацыйных сайтаў большай часткай перайсьці ў сацсеткі і мэсэнджэры? Як беларускім СМІ ў выгнаньні ня стаць «баявымі лісткамі» пратэсту? Якія пэрспэктывы пашырэньня ўплыву ў Беларусі расейскіх мэдыя і расейскіх інфармацыйных праектаў?

На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае журналіст, мэдыяэкспэрт міжнароднай ініцыятывы iSANS Серж Харытонаў.

Харытонаў

  • Каля двух гадоў таму было дасьледаваньне, што менавіта навіны на сайтах чыталі каля 55% людзей, якія заходзілі на гэтыя сайты
  • Людзі, якія заходзілі на Tut.by і НН, неабавязкова цікавіліся палітыкай.
  • Гэтыя выданьні пісалі далёка ня толькі пра палітыку.
Сэрж Харытонаў
Сэрж Харытонаў
  • Тыя 55%, якія цікавяцца палітыкай, могуць перайсьці ў Telegram.
  • 27 гадоў разьвіцьцё беларускіх мэдыя было абумоўленае тымі абмежаваньнямі, у якіх яны існавалі.
  • Напрыканцы 90-х-напачатку нулявых папяровыя мэдыя былі разгромленыя. Але яны перайшлі ў інтэрнэт.
  • Тое самае зараз адбудзецца зь пераходам у Telegram.
  • У Tut.by працэс запуску новага праекту заняў 6 тыдняў.
  • Цяпер праект Zerkalo.io будзе існаваць на замежных хостынгу, а значаць яго немагчыма будзе заблякаваць, каб да яго нельга было далучыцца праз VPN.
  • У жніўні летась беларусы былі другімі ў сьвеце пасьля іранцаў паводле ўзроўню карыстаньня VPN.
  • Каля 3 мільёнаў гэтых аплікацыяў было ўсталявана ў Беларусі.
  • Ня варта недаацэньваць тэхнічныя здольнасьці беларусаў.
  • Манэтызацыя праз інтэрнэт-рэкляму бывае вельмі розная, людзі, якія працавалі ў камэрцыйным аддзеле Tut.by, ведаюць, як зарабіць грошы ў інтэрнэце.
  • Зразумела, гэта ня будзе той Tut.by, які мы ведалі.
  • Я не выключаю, што выданьні ў выгнаньні могуць быць падтрыманыя грантамі.
  • У Кангрэсе ЗША агучаныя праекты фінансаваньня беларускіх незалежных СМІ.
  • Паводле дасьледаваньня 2019 году тады ад 20% да 25% беларускай аўдыторыі нават не заходзілі ў беларускі сэгмэнт інтэрнэту, яны карысталіся замежнымі рэсурсамі, пераважна расейскімі.
  • За 6 тыдняў, што прайшлі зь дня закрыцьця Tut.by, мы з калегамі ўбачылі цікавую зьяву — аўдыторыя парталу не перайшла ні ў mail.ru, ні ў onliner.by, ні ў youtube.
  • Аўдыторыя парталу пакуль не знайшла сваю новую плятформу.

Што было раней

  • 8 чэрвеня ўлады заблякавалі сайт аднаго з самых папулярных незалежных мэдыя Беларусі «Наша Ніва», у рэдакцыі і ў журналістаў выданьня адбыліся ператрусы.
  • Супраць 4 чалавек з «Нашай нівы» вядуцца сьледчыя дзеяньні — рэдактара сайту Ягора Марціновіча, кіраўніка аддзелу рэклямы і маркетынгу Андрэя Скурко, шэф-рэдактара выданьня Андрэя Дынько, а таксама галоўнай бухгальтаркі Вольгі Раковіч. Ва ўсіх чацьвярых дома адбыліся ператрусы, а потым іх павезьлі на допыты.
  • Вядома, што ўсе затрыманыя праходзяць падазраванымі па ч.1 арт. 342 КК (арганізацыя ці падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або ўдзел у іх). Усіх чацьвярых затрымалі на 72 гадзіны. Ператрусы таксама вяліся ў сувязі са справай па арт. 293 КК (масавыя беспарадкі).
  • У рэдакцыі «Брестской газеты», Orsha.eu і баранавіцкага выданьня Intex-Press таксама прыйшлі сілавікі.
  • У Воршы ператрус адбыўся ў рэдактара мясцовага незалежнага сайту orsha.eu Ігара Казьмерчака. Забралі тэлефон і ноўтбук. Пасля ператрусу яго затрымалі.
  • Віцебскі журналіст–фрылансэр Віталь Скрыль быў дапытаны ў Сьледчым камітэце, пасьля чаго затрыманы і зьмешчаны ў ізалятар часовага ўтрыманьня на 72 гадзіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG