На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае намесьнік рэдактара «Нашай Нівы» Арцём Гарбацэвіч.
Гарбацэвіч
- Мы бачым тэндэнцыю здушэньня любой альтэрнатыўнай інфармацыі.
- Сёньняшні разгром НН і рэгіянальных выданьняў — гэта ж ня сёньня пачалося.
- Было блякаваньне сайтаў, пазбаўленьне акрэдытацыі Эўрарадыё і карпунктаў замежных СМІ.
- Гэта працяг тэндэнцыі на «зачыстку» мэдыяполя.
- Уладам хацелася б, каб беларусы чулі і бачылі толькі іх хлусьню.
- Гэта рэалізацыя стратэгіі выкараненьня праўды.
- Менавіта таму, што людзей на вуліцах няма, усё і вычышчаецца.
- Калі яны на вуліцах былі, то любы трыгер мог вывесьці на вуліцы яшчэ больш людзей.
- Цяпер людзі запалоханыя нечуваным маштабам рэпрэсіяў.
- Мы ўжо Трэці райх пераплюнулі паводле маштабаў рэпрэсіяў.
- Мы да апошняга спрабавалі заставацца ў прававым полі.
- Калі ўлады такой магчымасьці нам не пакідаюць, зразумела, мы будзем дзейнічаць інакш.
- Частка нашай каманды знаходзіцца ў бясьпечных месцах, і мы будзем працягваць рабіць «Нашу Ніву».
- Яны яе ня зьнішчаць гэтым тупым накатам.
- На рынку журналістаў хапае — і беларускіх, якія страцілі працу, і нават расейскіх, якія трапілі пад забарону на прафэсію.
- Улады наймалі сабе прапагандыстаў з RT, а хто забараняе нам наняць «варагаў», каб яны пераехалі ў Кіеў, Варшаву ці Вільню і пачалі «хістаць» гэты рэжым?
- Невядома, што нам інкрымінуюць, якую прастору нам пакідаюць, каб мы ня сталі радыкаламі, прычым радыкаламі інфармаванымі.
- Радыкалізаваная «Наша Ніва» — гэта нават ня «Хартыя» і нават ня NEXTA.
- Мы ніколі не працавалі на людзей, арыентаваных на змаганьне.
- Нашая «фішка» была — эксклюзіўная інфармацыя.
- Ядро аўдыторыі абсячэцца, ня ўсе стануць усталёўваць сабе VPN.
Што было раней
- 8 ліпеня сілавыя органы па ўсёй Беларусі пачалі ператрусы ў шэрагу рэдакцый і кватэрах журналістаў.
- Улады заблякавалі сайт аднаго з самых папулярных незалежных мэдыя Беларусі «Наша Ніва», у рэдакцыі і ў журналістаў выданьня праходзяць ператрусы.
- Ператрус дома ў рэдактара «Нашай Нівы» Андрэя Скурко скончаны. Яго павезьлі на допыт.
- Ператрус у галоўнага рэдактара «Нашай нівы» Ягора Марціновіча скончаны. Яго самога вывелі з дому двое сілавікоў з рукамі, скаванымі за сьпінай.
- У рэдакцыі «Брестской газеты», Orsha.eu і баранавіцкага выданьня Intex-Press таксама прыйшлі сілавікі.