Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трох рэдактараў і бухгальтарку «Нашай Нівы» затрымалі на 72 гадзіны


8 чэрвеня ўлады заблякавалі сайт аднаго з самых папулярных незалежных мэдыя Беларусі «Наша Ніва», у рэдакцыі і ў журналістаў выданьня адбыліся ператрусы.

Супраць 4 чалавек, зьвязаных з «Нашай нівай», вядуцца сьледчыя дзеяньні — рэдактара сайту Ягора Марціновіча, кіраўніка аддзелу рэклямы і маркетынгу Андрэя Скурко, рэдактара часопісу «Наша гісторыя» і дзіцячых «Дуду» і «Асьцярожна: дзеці!» Андрэя Дынько, а таксама галоўнай бухгальтаркі«Нашай нівы» Вольгі Раковіч. Ва ўсіх чацьвярых дома адбыліся ператрусы, а потым іх павезьлі на допыты.

  • Вядома, што ўсе затрыманыя праходзяць падазраванымі па ч.1 арт. 342 КК (арганізацыя ці падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або ўдзел у іх). Усіх чацьвярых затрымалі на 72 гадзіны. Ператрусы таксама вяліся ў сувязі са справай па арт. 293 КК (масавыя беспарадкі).
  • Артыкул 342 КК прадугледжвае адказнасьць за «арганізацыю групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваньнем законным патрабаваньням прадстаўнікоў улады або якія пацягнулі парушэньне працы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў або арганізацый альбо актыўны ўдзел у такіх дзеяньнях». Пакараньне па гэтай частцы артыкула вар'іруецца ад штрафу да пазбаўленьня волі на тэрмін да трох гадоў.
  • Андрэй Скурко хворы на цукровы дыябет, інсуліназалежны, яму дазволілі ўзяць лекі з разлікам на трое сутак.
  • Сьледчы камітэт пракамэнтаваў «хуткую» для Ягора Марціновіча: «Падчас допыту, адзін з затрыманых, Ягор Марціновіч, паведаміў аб дрэнным самаадчуваньні. Сьледчым выкліканая брыгада хуткай мэдыцынскай дапамогі. Пасьля наданьня мэддапамогі, скаргаў ад яго не паступіла і сьледчыя дзеяньні працягваліся. Упраўленьне Сьледчага камітэту па горадзе Менску працягвае расьсьледаванне крымінальнай справы, заведзенай па факце масавых беспарадкаў, якія адбыліся на тэрыторыі сталіцы ў мінулым годзе. Сьледчымі дасьледуецца інфармацыя аб дачыненьні 4 грамадзян, у тым ліку Ягора Марціновіча, да дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак. Цяпер з удзелам затрыманых праводзяцца сьледчыя дзеяньні».
  • Ператрусы таксама адбыліся ў рэдакцыі выданьня і ў офісе бухгальтэрыі. Ператрусы праводзілі супрацоўнікі розных упраўленьняў органаў унутраных спраў, допыты праходзяць у Сьледчым камітэце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG