Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства інфармацыі заблякавала доступ да «люстэрка» сайту «Эўрарадыё»


Галоўны рэдактар «Эўрарадыё» Павал Сьвярдлоў
Галоўны рэдактар «Эўрарадыё» Павал Сьвярдлоў

Асноўны сайт — euroradio.fm — заблякаваны яшчэ ў 2020-м, цяпер улады абмежавалі і доступ да адрасу euroradio.pl.

Пры спробе перайсьці па адрасе «люстэрка», у прыватнасьці праз падключэньне да інтэрнэту ад МТС і «Белтэлекам», адлюстроўваецца паведамленьне пра тое, што «доступ да інфармацыйнага рэсурсу абмежаваны на падставе рашэньня Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, прынятага ў адпаведнасьці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі».

Асноўны сайт, як і яго «люстэрка», даступныя праз VPN.

5 ліпеня ўрад пазбавіў рэгістрацыі карэспандэнцкі пункт «Эўрарадыё» ў Менску адпаведнай пастановай Савету Міністраў. Да таго «Эўрарадыё» было адным зь нешматлікіх замежных СМІ, якое мела карэспандэнцкі пункт у Беларусі. Галоўны рэдактар Павал Сьвярдлоў заявіў, што радыё ўсё адно працягне працу ў Беларусі, як працавала і 11 гадоў дагэтуль.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG