Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За мінулы дзень літоўскія памежнікі затрымалі яшчэ 53 мігрантаў зь Беларусі


Адна з групаў затрыманых памежнікамі Літвы мігрантаў
Адна з групаў затрыманых памежнікамі Літвы мігрантаў

З пачатку года ўсяго літоўскія памежнікі затрымалі 1416 нерэгулярных мігрантаў, большасьць зь іх — грамадзяне Іраку, паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.

У мінулую пятніцу ўрад Літвы абвясьціў надзвычайную сытуацыю ў сувязі з рэзкім павелічэньнем нелегальнай міграцыі ў краіну.

Сёлета зь Беларусі спрабавалі ўехаць у Літву 1416 мігрантаў. Гэта лічба больш як у 17 разоў перавысіла іх колькасьць у 2020 годзе.

Летась на літоўскай мяжы быў затрыманы 81 мігрант. У 2019 годзе — 46, у 2018-м — 104, а ў 2017-м — 72.

Сярод затрыманых на мяжы зь Беларусьсю сёлета пераважаюць ірацкія грамадзяне або тыя, якія назваліся імі — 599. Таксама былі 192 грамадзяніны Конга, 109 — Камэруну, 78 — Гвінэі, 57 — Ірану і іншых краін.

Большая частка затрыманых імкнецца трапіць у краіны Заходняй Эўропы празь Літву.

У сувязі з рэзкім павелічэньнем колькасьці такіх выпадкаў апошнім часам памежная служба Літва ўзмацніла бясьпеку мяжы зь Беларусьсю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG