Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналіста «Настоящего времени» Васюковіча будуць судзіць за працу без акрэдытацыі МЗС


Раман Васюковіч, архіўнае фота
Раман Васюковіч, архіўнае фота

Яму ставяць у віну выхад зь Менску ў жывы эфір праграмы «Главное» 25 траўня, паведаміла Беларуская асацыяцыя журналістаў.

2 ліпеня журналіста выклікалі ў Першамайскае РУУС Менску, дзе апыталі пра ягонае супрацоўніцтва зь міжнародным тэлеканалам «Настоящее время» і склалі адміністрацыйны пратакол за парушэньне парадку вырабу і распаўсюду прадукцыі СМІ (арт. 23.5 КаАП).

Пратаколы па гэтым артыкуле часта складаюць на журналістаў, якія ня здолелі атрымаць акрэдытацыю МЗС Беларусі і рыхтавалі матэрыялы ў замежныя мэдыя.

Суд Першамайскага раёну пачаў разглядаць справу Рамана Васюковіча, але перанёс наступнае паседжаньне на 6 ліпеня. Яму пагражае штраф ад 20 да 30 базавых велічынь.

У красавіку Рамана Васюковіча аштрафавалі на 580 рублёў за ўвоз з Украіны дзьвюх кніг «Белорусский Донбасс» Ігара Ільяша і Кацярыны Андрэевай.

У канцы жніўня 2020 году журналісты тэлеканалу «Настоящее время» былі пазбаўленыя акрэдытацыі МЗС разам з журналістамі іншых замежных СМІ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG