Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дачка палітоляга Касьцюговай: Маці на Акрэсьціна


Валерыя Касьцюгова
Валерыя Касьцюгова

Наста Касьцюгова паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, што яе маці, палітоляг Валерыя Касьцюгова знаходзіцца ў турме на Акрэсьціна.

Паводле дачкі, «ні яе статус, ні абвінавачаньне пакуль невядомыя». «Бацьку не забралі», дадае Настасься.​


Першым пра затрыманьне Касьцюговай 30 чэрвеня паведаміў у сваім тэлеграм-канале палітоляг, кіраўнік варшаўскага Цэнтру палітычнага аналізу і прагнозу Павал Вусаў. Інфармацыю пацьвердзіла Свабодзе дачка Валерыі Наста. Пазьней яна паведаміла, што пасьля ператрусу маці павезьлі ў Сьледчы камітэт.

Валерыя Касьцюгова — вядомы беларускі палітоляг, рэдактарка сайта «Наше мнение», галоўная рэдактарка зборніку «Белорусский ежегодник».

Павал Вусаў і Наста Касьцюгова лічаць, што пачаўся ціск на аналітыкаў. У гэтым рэчышчы яны разглядаюць і ўчорашняе затрыманьне незалежнай экспэрткі ў галіне дзяржкіраваньня Тацяны Кузінай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG