Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва стварае Музэй вольнай Беларусі, зьбірае артэфакты пратэстаў


«Арыштанцкія навіны» ад вязьняў жодзінскага ізалятару, архіўнае фота
«Арыштанцкія навіны» ад вязьняў жодзінскага ізалятару, архіўнае фота

Асновай Музэю вольнай Беларусі маюць стаць дакумэнты і артэфакты падзей 2020-2021 гадоў.

Дакумэнты, зьвязаныя з выбарамі-2020, лісты і малюнкі палітвязьняў, улёткі, плякаты, сьцягі і іншая пратэставая атрыбутыка, кіна- і фотадакумэнты. Гэта і многае іншае — дакумэнтальныя сьведчаньні найважнейшых гістарычных падзеяў.

«Мы разумеем, што зьбіраць і захаўваць такія прадметы ў Беларусі цяпер небясьпечна. Частка прадметаў таемна захоўваецца ў дамах вольных беларусаў, іншыя вывезены з краіны. Таму мы абвяшчаем пра запуск новага праекту — Музэю вольнай Беларусі. Гаворка пра збор прадметаў музэйнага значэньня, зьвязаных з пратэставым рухам у Беларусі 2020-2021 гадоў для запуску часовай экспазыцыі, а таксама стварэньня лічбавых копій для сайта музэю», — адзначаецца ў анонсе Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва.

Усе зьвесткі пра людзей, якія перадалі інфармацыю аб прадметах праз чат-бот, застануцца, пры жаданьні, ананімнымі. Гарантуецца бясьпечны збор, часовае захоўваньне i захаванасьць прадметаў і іх копій.

Экспазыцыя Музэю вольнай Беларусі па першым часе будзе разьмяшчацца ў Польшчы з наступным перамяшчэньнем экспанатаў у новую Беларусь, неўзабаве запрацуе адмысловы сайт.

Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва накіравала запыт аб падтрымцы праекту ў Камітэт мэмарыяльных музэяў памяці ахвяраў публічных злачынстваў Міжнароднай рады музэяў (ICOM).

Стварэньне Музэя вольнай Беларусі падтрымалі Беларуская рада культуры і Беларускі фонд спартовай салідарнасьці. Далучыцца да ініцыятывы арганізатары заклікаюць дэмакратычныя сілы і ўсіх свабодных беларусаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG