Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць загінулых у выніку абвалу дома ў Флорыдзе павялічылася да 4 чалавек, яшчэ каля 160 чалавек шукаюць


Колькасьць загінулых у выніку абвалу 12-павярховага жылога дома непадалёк ад Маямі ў амэрыканскім штаце Флорыда вырасла да чатырох, ратавальнікі працягваюць разьбіраць абломкі — шукаюць, хто выжыў.

Да гэтага часу шукаюць каля 160 чалавек.

«Мы ўстанавілі месцазнаходжаньне 120 чалавек, гэта вельмі добрая навіна. Але колькасьць тых, каго мы шукаем, вырасла да 159», — сказала мэр акругі Маямі-Дэйд Даніэла Левін Кава.

Частка дома раптоўна абрынулася ноччу 24 чэрвеня па мясцовым часе. Прычына абвалу пакуль не ўстаноўлена.

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн паабяцаў фэдэральную дапамогу, калі губэрнатар яе папросіць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG