Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Беларусі прыпынілі працу менскага офісу Вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека


Мішэль Бачэлет
Мішэль Бачэлет

У Арганізацыі Аб’яднаных Нацый канстатуюць, што сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі працягвае пагаршацца.

У Менску спынена праца офісу вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека. Пра гэта заявіла Мішэль Бачэлет, якая знаходзіцца на гэтай пасадзе, выступаючы 21 чэрвеня на адкрыцці 47-й сесіі ААН у правах чалавека ў Жэневе. Пасада старшага дарадцы ў правах чалавека ў беларускім прадстаўніцтве ААН уведзеная ў ліпені 2018 году.

Па словах Мішэль Бачэлет, прысутнасьць дарадцы ў правах чалавека ў прадстаўніцтве ААН «была важным пынктам узаемадзеяньня і акном для супрацоўніцтва». «Я шкадую, што ўрад вырашыў спыніць працу нашага старшага дарадцы ў правах чалавека ў Менску», — адзначыла яна.

У сваім выступе вярхоўны камісар ААН у правах чалавека таксама адзначыла, што сытуацыя ў Беларусі «працягвае пагаршацца праз сур’ёзныя абмежаваньні грамадзянскай прасторы, уключна з правам на свабоду выказваньня, мірных сходаў і асацыяцый». Па яе словах, улады учыняюць атакі супраць грамадзянскай супольнасьці і незалежных СМІ, праваабаронцы і журналісты перасьледуюцца ў судовым парадку.

«Мы працягваем атрымліваць шматлікія паведамленьні пра адвольныя арышты і затрыманьні, катавані і жорсткае абыходжаньне», — сказала яна.

У сярэдзіне траўня Мішэль Бачэлет заявіла аб прызначэньні трох экспэртаў, якія зоймуцца выяўленьнем фактаў парушэньня правоў чалавека ў Беларусі пасьля 1 траўня 2020 году. Экспэртамі прызначылі Сюзан Базілі (Канада) і Марка Міланавіча (Сэрбія), функцыі старшыні ўсклалі на Карыну Маскаленку (Расея), якая ў свой час была адвакатам расейскага бізнэсоўца Міхаіла Хадаркоўскага.

4 чэрвеня стаў вядомым зьмест дакладу Анаіс Марэн — спэцдакладчыцы ААН у Беларусі. Афіцыйна яго прадставяць на 47-й сэсіі Рады правоў чалавека ААН, якая пройдзе з 21 чэрвеня па 9 ліпеня.

На 24 старонках дакладу ўздымаюцца пытаньні, якія востра паўстаюць у беларускім грамадзтве:

  • права на жыцьцё: сьмяротнае пакараньне і адвольнае пазбаўленьне жыцьця;
  • права на фізычную недатыкальнасьць: катаваньні і іншыя жорсткія, бесчалавечныя віды абыходжаньня; адвольныя затрыманьні і ўзяцьце пад варту; гвалтоўныя зьнікненьні; прымусовыя выдварэньні; справядлівасьць судовага разбору;
  • свабода мірных сходаў і асацыяцый: свабода асабістай думкі і яе выказваньня, права на ўдзел у грамадзкім жыцьці;
  • права на здароўе, адукацыю, у тым ліку на беларускай мове і мовах меншасьцяў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG