Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзіўная схема. Кантрабандныя цыгарэты зь Беларусі везьлі ва Ўкраіну цераз Польшчу


Ва Ўкраіне выкрылі маштабную схему кантрабанды беларускіх цыгарэт, паведаміла памежная служба Ўкраіны.

Пад выглядам керамічнай пліткі з Польшчы ва Ўкраіну ўвезьлі фуру зь беларускімі цыгарэтамі. Апэратыўнікі прасачылі за машынай і выявілі, што яна ехала ў Луцк, дзе цыгарэты выгрузілі.

2020 год стаў рэкордным у аб’ёмах кантрабанды тытуню

Паводле Дзяржаўнай статыстычнай службы Ўкраіны, Беларусь не ажыцьцяўляе ва Ўкраіну паставак тытуню і ягоных заменьнікаў.

Але 2020 год стаў рэкордным паводле аб’ёмаў тытунёвай беларускай кантрабанды ва Ўкраіну. Летась украінскія памежнікі папярэдзілі незаконны ўвоз на тэрыторыю Ўкраіны 1,9 мільёна пачкаў цыгарэт зь Беларусі. Найбольшымі партыямі кантрабанду перавозілі ў грузавіках, таму гэты транспарт сталі правяраць найбольш пільна.

Памежнікі кажуць, што частку затрыманага тытуню кантрабандысты плянавалі рэалізаваць ва Ўкраіне, а астатняе везьлі транзытам у краіны Эўрапейскага зьвязу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG