Лінкі ўнівэрсальнага доступу

 
«Хто гарантуе, што мы ня будзем ваяваць?» Лукашэнка інспэктаваў цэх, дзе штогод вырабляюць 20 млн патронаў

«Хто гарантуе, што мы ня будзем ваяваць?» Лукашэнка інспэктаваў цэх, дзе штогод вырабляюць 20 млн патронаў

абноўлена

Лукашэнка на прадпрыемстве ў Вусьці
Лукашэнка на прадпрыемстве ў Вусьці

Аляксандар Лукашэнка падчас наведваньня вытворча-тэхнічнага клястару «Вусьце» азнаёміўся з вытворчасьцю ракет і боепрыпасаў для стралковай зброі.

Лукашэнку паказалі ўчастак, дзе вырабляюць патроны, паведамляе БелТА. Тут наладжаны іх сэрыйны выпуск для цывільнай зброі калібру 9 мм Luger (9×19), 7.62×39, 7.62×54R, у працэсе канвэернай вытворчасьці патроны для баявой зброі калібру 9 мм Makarov і 7.62×39. Вытворчыя магутнасьці разьлічаныя на штогадовы выпуск 20 млн патронаў розных калібраў.

Ён таксама наведаў участак, дзе перапрацоўваюць былыя ва ўжываньні патроны: іх чысьцяць і зноў зараджаюць, што эканамічна больш выгадна, чым купляць новыя.

«Хто гарантуе, што мы ня будзем ваяваць? Ніхто ня можа гарантаваць. Сьвет адурэў наогул. Вайна можа ўспыхнуць у любы момант у любым пункце, ня дай Бог у нас», — заявіў Лукашэнка, акцэнтаваўшыся на важнасьці навучаньня насельніцтва навыкам карыстаньня стралковай зброяй.

Неабходнасьць гэтага дыктуецца нестабільнасьцю абстаноўкі ў сьвеце, новымі выклікамі і пагрозамі з боку вонкавых сіл, сказаў ён.

Раней Лукашэнка заяўляў, што мае на мэце ўзброіць кожную беларускую сям’ю. А падчас леташніх масавых акцый разам з малодшым сынам Мікалаем яны некалі разоў паказваліся перад камэрамі набліжаных журналістаў у бронекамізэльках і з аўтаматамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG