Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Бэрлінскім міжнародным кінафэстывалі адбылася акцыя салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі


Сьвятлана Ціханоўская трымае партрэт свайго мужа, палітвязьня Сяргея Ціханоўскага, сярод гледачоў «Бэрлінале»
Сьвятлана Ціханоўская трымае партрэт свайго мужа, палітвязьня Сяргея Ціханоўскага, сярод гледачоў «Бэрлінале»

Месцам акцыі стала пляцоўка, дзе праходзіла публічная прэм’ера фільму «Сьмеласьць» пра беларускія пратэсты. Увечары 11 чэрвеня перад праглядам карціны на заклік рэжысэра Аляксея Палуяна гледачы ўзьнялі над сабой партрэты палітвязьняў, піша «Наша Ніва».

«Я хацеў, каб людзі паглядзелі «Сьмеласьць» разам зь беларускімі палітвязьнямі, узялі іх партрэты дадому, па мажлівасьці селі і напісалі ім ліст. На адваротным баку картачак знаходзіцца гісторыя чалавека, нешта асабістае пра яго і артыкул, па якім яго катуюць. Гэта спакойная акцыя, бяз слоў — усё па-беларуску», — сказаў Аляксей Палуян.

Гасьцямі прэм’еры «Сьмеласьці» сталі Сьвятлана Ціханоўская са сваім штабам і Сьвятлана Алексіевіч.

Моніка Гротэрс, якая адказвае ва ўрадзе Нямеччыны за культуру і СМІ, Сьвятлана Алексіевіч, Сьвятлана Ціханоўская і сястра Марыі Калесьнікавай Тацяна Хоміч
Моніка Гротэрс, якая адказвае ва ўрадзе Нямеччыны за культуру і СМІ, Сьвятлана Алексіевіч, Сьвятлана Ціханоўская і сястра Марыі Калесьнікавай Тацяна Хоміч

Фільм апавядае пра трох актораў: Марыну Якубовіч, Дзяніса Тарасенку і Паўла Гарадніцкага, — якія працавалі ў «Свабодным тэатры» і засьпелі падзеі леташняга жніўня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG