Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фільм пра беларускія пратэсты намінаваны на «найлепшы дакумэнтальны фільм» Бэрлінале


Кадры з фільму Courage
Кадры з фільму Courage

Фільм кінарэжысэра Аляксея Палуяна Courage намінаваны на ўзнагароду «Лепшы дакумэнтальны фільм» Бэрлінскага кінафэстывалю.

Пра гэта рэжысэр напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Назву фільму перакладаюць і як «Кураж», і як «Мужнасьць», і як «Сьмеласьць». Аляксей Палуян — беларускі рэжысэр, які ад 2012 году жыве і працуе ў Нямеччыне, дзе скончыў Акадэмію мастацтваў. Фільм — аб пратэстах у Беларусі і людзях мастацтва, якія выступаюць за свабоду. Ён пачынаецца з архіўных кадраў пратэстаў 1996 году і сканчаецца прысьвячэньнем: «Памяці ахвяраў, забітых беларускім рэжымам».

Фільм расказвае пра трох актораў у гушчы пратэстаў супраць сфальшаваных прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Галоўныя героі — акторка Беларускага свабоднага тэатру Марына Якубовіч, а таксама музыкі гурту «Разьбітае сэрца пацана» Павал Гарадніцкі і Дзяніс Тарасенка. Яны праходзяць праз самы трывожны час у найноўшай беларускай гісторыі.

«Цяпер, вядома, час рэпрэсіяў. Хтосьці можа захацець застацца рамантыкам і ўрачыста заявіць: «Не, мы не баімся!» — але я лічу непераканаўчым такі патас. Я лічу, сьмеласьць і дзёрзкасьць — калі вы кажаце: «Баюся, вельмі баюся, але ўсё роўна буду працягваць», — кажа рэжысэр.

Усяго на Бэрлінале разглядаецца 16 прэтэндэнтаў на прэмію. Цырымонія ўзнагароджаньня адбудзецца 13 чэрвеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG