Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская ў Бэрліне праводзіць перамовы з канцылярыяй Мэркель і МЗС Нямеччыны


Сьвятлана Ціханоўская падчас сустрэчы з Ангелай Мэркель у кастрычніку 2020 году
Сьвятлана Ціханоўская падчас сустрэчы з Ангелай Мэркель у кастрычніку 2020 году

Сьвятлана Ціханоўская знаходзіцца з трохдзённым візытам у Нямеччыне, дзе сустракаецца з кіраўніцтвам МЗС, канцылярыі Ангелы Мэркель, асноўных палітычных партый і беларускай дыяспарай.

Як піша яе прэсавая служба, галоўная мэта паездкі — абмеркаваць, як рэагаваць на прымусовую пасадку самалёта Ryanair у Менску і якім павінен быць адказ Эўразьвязу. Ціханоўская таксама прапанавала зрабіць больш эфэктыўнай праграму дапамогі рэпрэсаваным студэнтам і даць ім магчымасьць дыстанцыйнай адукацыі ў нямецкіх унівэрсытэтах. Размова таксама вялася аб праграмах падтрымкі лекараў, працоўных, незалежных мэдыя.

З прадстаўнікамі МЗС Сьвятлана Ціханоўскі абмеркавала:

  • спрашчэньне візавых працэдур, асабліва для тых беларусаў, якія павінны тэрмінова выехаць з краіны
  • аказаньне дапамогі сем’ям рэпрэсаваных, у тым ліку праз часовыя рэабілітацыйныя праграмы ў Нямеччыне пасьля адкрыцьця межаў.

Ціханоўскую запэўнілі, што Беларусь прынцыпова стаіць у прыярытэце міжнароднага парадку дня і для Нямеччыны, і для ўсяго Эўразьвязу, і што Ангела Мэркель плянуе ўзьняць беларускае пытаньне на самітах G7 і NATO яшчэ перад сустрэчай прэзыдэнтаў ЗША і Расеі.

«Ад верасьня Нямеччына займае жорсткую пазыцыю ў дачыненьні да рэжыму. Галоўнае, каб падтрымка, якая аказваецца Нямеччынай, рэальна дапамагала беларусам. У нас ёсьць поўны кансэнсус, што новыя выбары ў гэтым годзе — гэта рашэньне крызісу. Я прыехала ў Бэрлін, каб гаварыць пра канкрэтныя праекты дапамогі беларусам і настаяць на тэрміновых санкцыях супраць рэжыму», — падсумавала Ціханоўская.

На сустрэчах у Бэрліне Сьвятлану Ціханоўскую суправаджае Тацяна Хоміч, сястра палітзьняволенай Марыі Калесьнікавай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG