Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: выйшаў на волю бізнэсовец, уласьнік сеткі гіпэрмаркетаў Green Генадзь Кірэйкаў


Генадзь Кірэйкаў
Генадзь Кірэйкаў

Як стала вядома @nashaniva, сузаснавальнік групы кампаній «РАПА», якая кіруе гіпэрмаркетамі Green, Генадзь Кірэйкаў (сапраўднае прозьвішча Кім) ужо на волі.

Верагодна, гэта пра структуру Кірэйкава Аляксандар Лукашэнка сказаў на Ўсебеларускім народным сходзе: «Ня буду называць кампанію — мы яе проста зараз выразаем (гандлёвая). «Вазьміце беларускі тавар, прадукты харчаваньня...» — «Вы „ябатьки“. Беларускае? Вон адсюль!»

Пасьля гэтых словаў Лукашэнкі Кірэйкава затрымалі. Нібыта кампанія адмаўлялася браць на рэалізацыю тавары некаторых дзяржаўных вытворцаў.

У Кірэйкава працавала 4500 чалавек. Паводле чутак, якія хадзілі ў бізнэс-колах, рэальнай прычынай затрыманьня Кірэйкава і наступных санкцый у дачыненьні да кампаніі стала пазыцыя асобных мэнэджараў сеткі Green, якія прымалі актыўны ўдзел у пратэстах супраць беззаконьня. Адзін з тэлеграм-каналаў пісаў: «Кажуць, Кірэйкава западозрылі ў актыўнай падтрымцы страйку шахтароў».

Ізноў жа, па чутках, бізнэсоўцу называлі і суму выкупу за выхад на волю — 5 млн даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG