Такі від пакараньня актыўна прымянялі ў часы СССР.
Менчука судзілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:
- публічны паклёп на прэзыдэнта, учынены паўторна (ч. 2 арт. 367),
- публічную абразу празыдэнта, учыненую паўторна (ч. 2 арт. 368),
- абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369),
- абразу судзьдзі (арт. 391).
Яму пагражала да 5 гадоў турмы. Але адмысловая камісія пастанавІла, што падсудны мае псыхічны разлад і не ўсьведамляў «фактычнага характару і грамадзкай небясьпекі сваіх дзеяньняў».
У выніку Кастрычніцкі раённы суд адправіў менчука на прымусовае лячэньне ў псыхіятрычны шпіталь, паведаміла пракуратура Менску.