Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўскую, Калесьнікаву і Кавалькову ўганаравалі прэміяй Яна Новака-Езяранскага


Вольга Кавалькова, Сьвятлана Ціханоўская і Тацяна Хоміч з партрэтам Марыі Калесьнікавай
Вольга Кавалькова, Сьвятлана Ціханоўская і Тацяна Хоміч з партрэтам Марыі Калесьнікавай

4 ліпеня ў польскім Уроцлаве прайшла цырымонія ўзнагароджаньня польскай нацыянальнай прэміяй за грамадзка-палітычную актыўнасьць і заслугі перад грамадзянскай супольнасьцю, паведаміла Каардынацыйная рада.

На ўручэньні прэміі былі Сьвятлана Ціханоўская, Вольга Кавалькова і сястра Марыі Калесьнікавай Тацяна Хоміч.

«На жаль, Марыя ня можа быць сёньня з намі. Яе ўтрымліваюць у закладніках ужо 9 месяцаў. Але я адчуваю ейны непераможны дух. Яна абавязкова выйдзе на свабоду, як і астатнія палітвязьні», — сказала Ціханоўская.

На цырымоніі прысутнічалі таксама бацькі Рамана Пратасевіча.

Ян Новак-Езяранскі — польскі журналіст, публіцыст, палітычны актывіст, стваральнік польскай службы Радыё Свабода, які быў яе дырэктарам цягам 25 гадоў, «вораг №1 уладаў Польскай Народнай Рэспублікі», антыкамуніст, актывіст польскай Арміі Краёвай падчас Другой сусьветнай вайны.

У 2006 годзе ляўрэатам прэміі Новака-Езяранскага стаў першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч.

Сярод іншых знаных ляўрэатаў прэміі — Вацлаў Гавэл, Джордж Буш — старэйшы, Валдас Адамкус, Лешэк Бальцэровіч, Зьбігнеў Бжэзінскі, Томас Венцлава.

Прэмія ўручаецца з 2004 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG