Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: рэйсам з Эўропы дазволяць лятаць у Расею ў абыход Беларусі


У бліжэйшы час расейскія ўлады дазволяць эўрапейскім авіякампаніям лётаць у Расею па альтэрнатыўных маршрутах, у абыход Беларусі.

Пра гэта піша РБК са спасылкай на крыніцы ў расейскай авіякампаніі і ў Мінтрансе. Затрымка з выдачай такіх дазволаў зьвязаная зь неабходнасьцю прапрацаваць абноўленыя маршруты для авіяляйнэраў.

Крыніца Forbes у адной з найбуйнейшых авіякампаній Расеі таксама патлумачыла затрымку з дазволамі на прыём эўрапейскіх рэйсаў тэхнічнымі прычынамі: іх новыя маршруты не пасьпелі ўзгадніць.

У расейскую паветраную прастору 26 і 27 траўня не змаглі зайсьці некалькі рэйсаў эўрапейскіх авіякампаній, якія вырашылі не ляцець праз паветраную прастору Беларусі. Афіцыйнага тлумачэньня прычын з боку расейскага рэгулятара да гэтага часу няма.

У прыватнасьці, 26 траўня француская Air France не змагла атрымаць дазвол на зьменены маршрут ад расейскіх уладаў і перанесла рэйс AF1154 Парыж — Масква на 27 траўня. 27 траўня рэйс у аблёт Беларусі адмянілі зусім. Бліжэйшыя рэйсы на Маскву AirFrance не скасоўвае. «Заўтра і пасьлязаўтра ёсьць рэйсы ў Маскву, і пакуль яны захоўваюцца», — заявіў прадстаўнік кампаніі 28 траўня. Пасажыраў рэйсу 27 траўня перасадзілі на самалёт «Аэрафлоту».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG