Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер-міністар Расеі Мішусьцін прыляцеў на перамовы ў Беларусь за дзень да сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі


Сустрэча Міхаіла Мішусьціна, Рамана Галоўчанкі і Аляксандра Лукашэнкі. Менск, 16 красавіка 2021 году.
Сустрэча Міхаіла Мішусьціна, Рамана Галоўчанкі і Аляксандра Лукашэнкі. Менск, 16 красавіка 2021 году.

Расейскі прэм'ер будзе знаходзіцца ў Беларусі два дні, абмяркуе ў тым ліку і здарэньне з самалётам Ryanair, на якім захапілі журналіста Рамана Пратасевіча.

Прэм’ер-міністар Расеі Міхаіл Мішусьцін прыбыў у Беларусь з двухдзённым візытам, паведамляе ТАСС. Заплянавана сустрэча з кіраўніком беларускага ўраду Раманам Галоўчанкам.

Папярэдні раз Мішусьцін быў у Беларусі 16 красавіка, сустракаўся з Галоўчанкам і Лукашэнкам, а на гэтым тыдні пагутарыў з Галоўчанкам праз тэлефон пра далейшую інтэграцыю.

Фонам для паездкі выступаюць падзеі з ірляндзкім самалётам і затрыманьне грамадзянкі Расеі Соф’і Сапегі, якая ляцела ў ім. Расейскае выданьне адзначае, што праз тэлефон гаварылі і пра «тыя недружалюбныя і правакацыйныя дзеяньні эўрапейскіх дзяржаў, якія робяцца ў дачыненьні да Беларусі».

Таксама Мішусьцін у Менску возьме ўдзел у пасяджэньні Рады кіраўнікоў урадаў СНД 28 траўня.

Перамовы Ўладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі пройдуць 28 траўня ў Сочы, паведаміла прэс-служба Крамля.

«На парадку дня актуальныя пытаньні далейшага разьвіцьця двухбаковых сувязяў, рэалізацыя сумесных праектаў у гандлёва-эканамічнай, энэргетычнай і культурна-гуманітарнай сфэрах, а таксама тэматыка прасоўваньня інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы», — гаворыцца ў паведамленьні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG