Гэтыя тэмы ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць палітычны аналітык, экспэрт міжнароднай ініцыятывы ISANS Ян Аўсеюшкін і расейскі палітоляг, намесьнік рэдактара сайта Carnegie.ru Максім Самарукаў.
Аўсеюшкін
- Ёсьць розныя меркаваньні, хто быў сапраўдным аўтарам гэтай правакацыі
- Частка праўладных аналітыкаў прасоўвае думку, што гэты інцыдэнт на карысьць толькі Маскве, і таму Лукашэнкам проста зманіпулявалі
- Кідалася ў вочы несынхронная рэакцыя беларускіх дзяржаўных мэдыя і разнабой у іх рэакцыі і рэакцыі расейскіх мэдыя, афіляваных зь дзяржавай
- Яны апошнія месяцы супрацоўнічаюць вельмі шчыльна, Лукашэнка здаў інфармацыйны сувэрэнітэт
- І калі гэтая правакацыя рыхтавалася супольна, то пад яе павіннае была рыхтавацца супольнае інфармацыйнае суправаджэньне
- Але гэтага не адбылося
- Штосьці ўкідвала Натальля Эйсмант, канал ГУБАЗіК спачатку паведамляў пра затрыманьне Рамана Пратасевіча, потым выдаляў гэтае паведамленьне
- Па расейскіх каналах ішлі ацэнкі, што гэта «бліскучая спэцапэрацыя» беларускіх спэцслужбаў
- Было відавочна, што аднаго «тэмніку» на гэта ўсё не было
- І цікавы разварот расейскай інфармацыйнай машыны: у нядзелю казалі, што гэта выдатная апэрацыя, а на наступны дзень пачалася крытыка Лукашэнкі — прычым як ад умоўных лібэралаў, гэтак і ад «ястрабаў»
- І выглядае, што Лукашэнку зьбіраюцца браць у абцугі
- Эмацыйнасьць яго сёньняшняга выступу паказвае, што ён, магчыма, баіцца, што яго могуць «зьліць», што за яго сьпінай можа адбыцца дамова паміж Пуціным і Байдэнам
- Хаця гэта можа быць і гульнёй расейскага боку, каб прымусіць Лукашэнку пайсьці на значныя саступкі
- Гэта можа тычыцца і вайсковай базы, і продажу буйных прадпрыемстваў
- Раман Пратасевіч — адзін з галоўных ворагаў Аляксандра Лукашэнкі
- Яго дзейнасьць на пасадзе галоўнага рэдактара тэлеграм-каналу Nexta выклікае асабістыя эмоцыі
- Адпусьціць такога ворага — Лукашэнка на гэта ніколі б не пагадзіўся
- Пратасевіч паведамляў, што за ім сачылі яшчэ ў Атэнах, гэта сьведчыць аб тым, што апэрацыя рыхтавалася загадзя
- Лукашэнка не чакаў такой рэакцыі Захаду
Самарукаў
- Гучаць меркаваньні, што Расея ўсё гэта арганізавала
- Можа, так і было, Расея шмат на што здольная
- Але мне здаецца, тое, што адбылося, настолькі добра адпавядае характару Аляксандра Рыгоравіча, што тут няма ніякай неабходнасьці ўблытваць у гэтую справу Крэмль і Расею
- Ён неаднойчы даказваў, што здольны арыштоўваць людзей, нягледзячы на ўсе выдаткі арышту, толькі каб адпомсьціць
- Шмат разоў казалася, што Крэмль вельмі баіцца збліжэньня Беларусі з Захадам і ўсяляк імкнецца абрубіць сувязі Менску ў заходнім накірунку
- Гэта і сапраўды так
- Але Лукашэнка ў сваю чаргу вельмі баіцца збліжэньня Расеі з Захадам, што Расея за яго сьпіной дамовіцца з Захадам ці ЗША наконт таго, што някепска было б правесьці ў Беларусі памяркоўны транзыт улады
- Можна прыгадаць досьвед сырыйскага лідэра Башара Асада
- Кожны раз, калі яму здавалася, што Расея надта актыўна вядзе перамовы з Захадам і можа дамовіцца пра транзыт улады ў Сырыі, адразу адбываліся нейкія хімічныя атакі ці іншыя жахлівыя рэчы, якія прымушалі Расею выбраць бок, устаць з Асадам у адзін шыхт
- І я цалкам не выключаю, што Менск можа зыходзіць з такой лёгікі
- Калі ўзьнікае рызыка, што Расея можа дамовіцца з Захадам наконт Беларусі, то трэба ўчыніць нешта такое, што вымусіць Расею паказаць, на чыім яна баку
- Лукашэнка жыве на канфрантацыі Расеі з Захадам
- Яму трэба гэтую канфрантацыю падтрымліваць. Вось ён і падтрымлівае
- Я ня думаю, што рэакцыі расейскіх палітыкаў на інцыдэнт з самалётам у Беларусі каардынавалася з Крамля
- Кожны спрабаваў угадаць правільную рэакцыю і ўгадваў у меру сваёй сапсаванасьці
- У Расеі ня толькі па гэтым пытаньні, але і шмат па якіх іншых, складана зразумець, якую пазыцыю займае прэзыдэнт
- Ня думаю, што Байдэн будзе абмяркоўваць з Пуціным, што ім рабіць з Лукашэнкам
- ЗША не настолькі турбуе, які рэжым цяпер у Беларусі, каб траціць на яго гэты саміт
- А пазыцыя Расеі — «гэта ўнутраная справа Беларусі, а Захад кепскі, ён сам шмат чаго нарабіў»
- Унутраная справа Беларусі, паводле Масквы, — гэта ўнутраная справа Беларусі і Расеі
- Я думаю, што ў пятніцу паміж Лукашэнкам і Пуціным ня будзе размовы пра расейскую вайсковую базу ў Беларусі
- І ня будзе менавіта таму, што вось гэта амэрыканцам не абыякава
- Цяпер у гэтай базе пільнай патрэбы няма
- Затое ёсьць магчымасьць хоць нейкага дыялёгу з Вашынгтонам
- Навошта псаваць сустрэчу з Байдэнам нейкай базай у Беларусі
- Сустрэчы Лаўрова зь Блінкенам і Патрушава з Саліванам прыйшлі лепш, чым чакалася
- Больш глыбокая ізаляцыя Лукашэнкі і Беларусі праз два тыдні нікуды ня зьнікне
- Праз пару месяцаў яна можа стаць яшчэ больш глыбокай, навошта сьпяшацца фіксаваць прыбытак?
- Калі б Расея хацела такі прыбытак зафіксаваць, то зь мінулага жніўня такіх момантаў было шмат, і нават зручнейшых, чым цяпер
- Агульны вэктар зьнешняй палітыкі Беларусі ў найбліжэйшы час ня зьменіцца і відавочна, куды ён паказвае
- Чакалі 25 гадоў, пачакаем яшчэ 25 хвілінаў
- Задача расейскіх прапагандыстаў — павялічваць папулярнасьць Пуціна, а не Лукашэнкі
- Таму час ад часу крытыкаваць Лукашэнку трэба
- У расейскім рэжыме заўсёды былі і застаецца пэўная колькасьць людзей, якія лічаць, што Лукашэнка — занадта небясьпечны і непрадказальны партнэр і што добра было б яго неяк абмежаваць
- Цяпер на Захадзе гучаць галасы, што трэба пакараць Расею за інцыдэнт з самалётам у Беларусі
- Частка расейскага рэжыму бачыць у Лукашэнку крыніцу пагрозаў і хацела б яго неяк дысцыплінаваць
- Калі саміт Пуцін-Байдэн пройдзе ўдала, вынікам гэтага стане больш жорсткая пазыцыя Масквы адносна Менску
Што было раней
26 траўня ў Авальнай залі будынку парлямэнту са зваротам выступіў Аляксандар Лукашэнка. Вось некаторыя цытаты зь яго выступу.
- «Нядобразычліўцы Беларусі перайшлі ад арганізацыі бунтаў да этапу ўдушэньня, звонку, ды і ўнутры краіны, зьмянілі мэтады атакі на дзяржаву».
- «Манэўр з разваротам выглядае нелягічна, да Вільні было 70 км, але пытаньне: чаму іншыя аэрапорты не прынялі самалёт?»
- «У выпадку з самалётам я дзейнічаў законна, абараняючы людзей, па ўсіх міжнародных правілах»
- «Не пасьпеў самалёт сесьці ў Менску, як пасыпаліся напісаныя пад капірку абвінавачаньні з Захаду і забароны на палёты. Занадта ўжо хутка „зрэагавалі“»
- «Заменім Эўропу, што няўмольна старэе, Азіяй, якая імкліва расьце. Псыхалягічна наша грамадзтва гатова стаць новай Эўразіяй, яе фарпостам».
- «Беларусь і Расея здольныя выбудаваць такую магутную сыстэму ўзаемаадносін і адзінства, што гэта будзе магутней, чым сыстэма адзінства ў самой Расеі»
- «Пуцін тэлефанаваў і прасіў прабачэньня, што без дазволу абмяркоўваў з Байдэнам Беларусь»