Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арышты і ператрусы 26 траўня: вобшук у сябра Каардынацыйнай рады, арышт бяздомнага

абноўлена

Аксана Зарэцкая
Аксана Зарэцкая

Сілавікі ладзяць ператрус у чальца асноўнага складу Каардынацыйнай рады Аксаны Зарэцкай.

Пра гэта гаворыцца ў тэлеграм-канале ініцыятывы. Прычыны на гэты момант невядомыя.

Аксана Зарэцкая вядомая сваімі лекцыямі пра культуру, майстар-клясамі па этыкеце, публікацыямі і тэлевыступамі.

Яна стваральніца Школы дзелавой культуры і этыкету, выкладчыца культуралёгіі і эстэтыкі, філязофіі і дыпляматычнага пратаколу. Валодае францускай і ангельскай мовамі. Суарганізатарка першага ў Беларусі Венскага балю, традыцыя якога ўключаная ў сьпіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЭСКА.

Ад жніўня 2020 году Аксана Зарэцкая ўваходзіць у асноўны склад Каардынацыйнай рады, дзе займаецца пытаньнямі арганізацыі сходаў і навучаньня мясцовых суполак, а таксама праводзіць лекцыі-сустрэчы аб нізавой дэмакратыі і прынцыпах самакіраваньня на прыкладзе Швайцарыі, дзе яна пражыла больш за 10 гадоў.

Бяздомнага арыштавалі на 20 сутак за плякат

Бяздомны мужчына зь Менску ўжо адбыў па каля 80 сутак за «ўдзел у незаконных масавых мерапрыемствах». 25 траўня яго арыштавалі чарговым разам і прысудзілі яшчэ 20 сутак за плякат у нацыянальных колерах, піша «„Вясна“ назірае».

58-гадовы Аляксандар Кутас выйшаў на волю пасьля 25-суткавага арышту 17 траўня. Мінулым разам яго затрымалі каля мэтро «Малінаўка» за тое, што ён прадаваў труса зь бел-чырвона-белым аброжкам. Пра гэта расказаў яго сукамэрнік.

23 траўня Аляксандра зноў затрымалі, але ўжо каля мэтро «Каменная горка», за БЧБ-плякат. Акрамя «несанкцыянаванага пікетаваньня», яму прыпісалі артыкул за адмову прайсьці ў службовы аўтамабіль. Судзьдзя Фрунзэнскага раёну сталіцы Марыя Ярохіна сьпярша вярнула справы на дапрацоўку, а ўжо 25 траўня прызнала Кутаса вінаватым па двух артыкулах КаАП і арыштавала яго на чарговыя 20 сутак.

На плякаце Аляксандра было напісана: «Вярніце мне дзяцінства, юнацтва мне вярніце, і першае каханьне. Дапамажыце забыць лягеры і няхай жыве Народная Рэспубліка Беларусь».

Міліцэйская аблава за партрэт Лукашэнкі на сьметніцы

У Жабінцы міліцыянты ўрываюцца ў дамы жыхароў гораду. Ужо затрыманыя Сьвятлана Аксюцік, Дзьмітры Лісічык, Дзьмітры Супрун, Аляксандар Мясьнікоў і Аляксандар Дарафееў, піша «Белсат».

У Аксюцік ператрус адбыўся ня толькі дома, але і на працы — у краме, якая ёй належыць. А Лісічык толькі напярэдадні вызваліўся з ІЧУ Берасьця пасьля шасьці сутак арышту, яго неаднаразова затрымлівалі пасьля сфальсыфікаваных уладамі выбараў у жніўні 2020 году.

У ноч з 17 на 18 траўня на адной са сьметніц у Жабінцы зьявіліся надпісы і партрэты Лукашэнкі. Пасьля гэтага міліцыянты распачалі крымінальную справу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG