Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінская бізнэс-імпэрыя беларускага бізнэсоўца Мікалая Вараб’я: што зьвязвае яго і кума Пуціна Медзьведчука?


Мікалай Варабей
Мікалай Варабей

Гэтаму прысьвечана дасьледаваньне, праведзенае праграмай «Схемы» ўкраінскай службы Радыё Свабода і телеканалам «Белсат». Дасьледаваньне як пацьвердзіла раней вядомыя факты, так і выявіла новыя.

Мікалай Варабей — беларускі прадпрымальнік, набліжаны да Аляксандра Лукашэнкі. Летась стаў адным зь нешматлікіх беларускіх бізнэсоўцаў, якія трапілі пад санкцыі Эўразьвязу, уведзеныя за фальсыфікацыю выбараў і масавыя парушэньні правоў чалавека.

Віктар Медзьвядчук — украінскі палітык, адзін зь лідэраў партыі «Апазыцыйная плятформа — За жыцьцё». Сёлета ва Ўкраіне былі ўведзеныя санкцыі супраць расейскага прадпрыемства «Новашахцінскі завод нафтапрадуктаў», якое належала сваякам Медзьведчука і яго палітычнага і бізнэс-партнэра Тараса Козака. Прадпрыемства абвінавацілі ў гандлі з сэпаратыстамі ў Данбасе.

Санкцыі таксама былі ўведзеныя супраць прадуктаправоду «Прикарпатзахідтранс», які, паводле ўкраінскіх уладаў, быў незаконна прыватызаваны Козакам, Медзьведчуком і жонкай апошняга Аксанай Марчанкай.

У траўні Медзьведчуку і Козаку пракуратура прад’явіла абвінавачаньне ў дзяржаўнай здрадзе. Медзьведчука пакінулі пад хатнім арыштам, Козак знаходзіцца за межамі Ўкраіны, паводле зьвестак Медзьведчука, у Беларусі.

Паводле расьсьледаваньня «Схемаў», Козак пакінуў тэрыторыю Ўкраіны 24 лютага на самалёце, якім карыстаецца Мікалай Варабей. Самалёт прыляцеў у Менск, а адтуль у Маскву.

Пры чым тут беларускі бізнэсовец Мікалай Варабей?

Дасьледчыкі са «Схемаў» і «Белсату» высьветлілі, што шмат пры чым.

  • У 2019 годзе 51% акцыяў «Прикарпатзахідтранс» трапілі ва ўласнасьць менавіта Вараб’я. Цяпер ва Ўкраіне шукаюць прэтэндэнтаў на кіраваньне гэтымі яго арыштаванымі актывамі.
  • У 2020 годзе беларуская кампанія Вараб'я «Белказтранс» увозіла ва Ўкраіну дызэльнае паліва пераважна расейскага паходжаньня. А ў некаторых выпадках быў нават пазначаны вытворца дызпаліва — гэтая расейская «Башнафта», якая знаходзіцца пад украінскімі санкцыямі з 2016 году. Атрымальнікамі ж тавару былі кампаніі, зьвязаныя зь Медзведчуком: «Анвітрэйд» і «Глуско Украіна».
  • Паводле дэклярацыяў аб даходах Медзьведчука і Козака за 2020 год ладную частку сваіх сродкаў яны трымалі ў «Абсалютбанку», які належыць Мікалаю Вараб’ю.
  • Продажам нафтапрадуктаў з расейскага «Новашахцінскага заводу нафтапрадуктаў» займаліся зарэгістраваныя ў Эстоніі кампаніі NT Bunkering і NT Marine. Абедзьве яны належаць эстонскаму бізнесоўцу Аляксею Чульцу. Актывамі Вараб’я і Чульца ў Расеі кіруе адзін і той жа чалавек – Аляксей Лысянкоў. Ён дырэктар вараб’ёўскага «Белказтрансу» ў Маскве і адначасова фірмы «Юларус», падкантрольнай Чульцу.
  • Медзьвядчук на пытаньне пра адносіны з Вараб’ём адказаў: «Мы сябруем». А на пытаньне пра супольныя бізнэс-інтарэсы заявіў: «Няма і ніколі не было».

Дальледчыкі са «Схемаў» знайшлі яшчэ некаторыя ўкраінскія бізнэс-структуры, ускосна зьвязаныя зь беларускім бізнэсоўцам.

Ва Ўкраіне жыве яго першая жонка, а таксама іх супольныя дзеці.

Мікалай Варабей-малодшы — дырэктар кампанії «Белказтранс Украіна». Кампанія займаецца імпартам бітуму зь беларускага прадпрыемства Мікалая Вараб’я-старэйшага.

  • Да 2019 году Ўкраіна атрымлівалі бітум з Беларусі ад двух НПЗ — Мазырскага і Наваполацакага. Але ў 2019 годзе зьявіўся новы пастаўнік — беларускі «Нафтабітумны завод», уладальнік якога — Мікалай Варабей. Цяпер на гэтае прадпрыемства прыпадае 10% імпарту бітуму ва Ўкраіну зь Беларусі.
  • У 2020 годзе Расея аднавіла экспарт вугалю ва Ўкраіну. З адной умовай — украінскія імпэртэры павінны карыстацца экспэдытарскімі паслугамі толькі адной фірмы — «Белказтранс Украіна».
  • У 2021 годзе сярод імпартэраў вугалю ва Ўкраіну зьявіліся і прыгаданыя вышэй эстонскія кампаніі NT Bunkering і NT Marine, зьвязаныя з Вараб’ём-старэйшым.

Паводле інфармацыі «Белсату», пасьля таго, як Мікалай Варабей трапіў пад санкцыі ЭЗ, ён перавёў свае актывы на іншых асобаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG