Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Даўгі сельскай гаспадаркі пабілі гістарычны рэкорд


Пра гэта піша выданьне banki24.by, спасылаючыся на зьвесткі статыстыкі.

  • За першыя 4 месяцы гэтага году ў Беларусі скарацілася вытворчасьць сельгаспрадукцыі.
  • Сярэдняя рэнтабэльнасьць продажаў у сельскай гаспадарцы за І квартал склала 4,9% (супраць 5,2% годам раней).
  • У 2021 годзе ў сельскай гаспадарцы стратныя і нізкарэнтабэльныя прадпрыемствы складалі дзьве траціны.
  • На 1 красавіка 2021 году сумарныя даўгі найбуйнейшых прадпрыемстваў сельскай гаспадаркі склалі 15,384 млрд рублёў. Гэта рэкорднае значэньне доўгу за час падлікаў. Папярэдні рэкорд пратрымаўся ўсяго месяц.
  • На працягу ўсёй пяцігодкі 2016–2020 гадоў адбываўся рост даўгоў. З пачатку 2016 году па 1 красавіка 2021 году памер абавязаньняў вырас на 37,1%.
  • На 1 красавіка 2021 году праблемныя даўгавыя абавязаньні прадпрыемстваў сельскай гаспадаркі складалі 2,859 млрд рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG