У сакавіку 2020 гады каманда неабыякавых людзей арганізавала кампанію дапамогі лекарам ByCovid19. Каманда «Невядомай Беларусі» здымала аб валянтэрах фільм. У траўні 2020 гады трое членаў каманды загінулі падчас працы над праектам.
Фільм «Валянтэры» завершаны пасьмяротна.
Чатыры фільмы каманда «Невядомай Беларусі» пасьпела зрабіць сама.
«Менск – адкрыты горад». Беларусь – адзіная краіна ў Эўропе, якая не зачыніла свае межы і адна з нямногіх краін у сьвеце, якая ня ўводзіла лакдаўну.
«Разьмеркаваньне». Беларусь – адзіная краіна ў Эўропе, дзе дагэтуль існуе абавязковае разьмеркаваньне студэнтаў, якія навучаюцца за кошт сродкаў дзяржбюджэту.
«Камароўка». Менскі Камароўскі рынак – галоўны харчовы рынак Беларусі.
«Прытулак». У Беларусі ўжо каля 10 гадоў існуе прытулак для жанчын, пацярпелых ад хатняга гвалту.
Фільмы цыклю «Невядомая Беларусь» працягваюць тыдзень беларускага кіно, якія праводзіць тэлеканал «Настоящее время». Усе яны даступныя таксама на сайце Свабоды, аднак толькі абмежаваны час.