Сьпіс затрыманых прыводзіць Праваабарончы цэнтар «Вясна».
У Менску на плошчы Перамогі затрымалі актывістку Галіну Лагацкую. Яе даставілі ў Першамайскае РУУС.
Чытачы Tut.by паведамілі пра затрыманьне каля Плошчы перамогі хлопца і дзяўчыны. У пары быў букет гваздзікоў, перавязаны чырвона-белымі стужкамі.
У Менску каля народнага мэмарыялу забітага падчас разгону пратэстаў Аляксандра Тарайкоўскага затрымалі затрымалі жыхара Менска, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна». На гэтым месцы ля станцыі мэтро Пушкінская дзяжурыць міліцыя.
У Докшыцах на плошчы Івана Палявога затрымалі чалавека з біноклем, які стаяў воддаль, калі там адбывалася цырымонія ўскладаньня кветак.
У Віцебску затрымалі актывістак Ангеліну Туравец і Руслана Яневіча, ініцыдэнт адбыўся на плошчы Перамогі.
У Бабруйску нібыта за прапаганду нацысцкай сімволікі затрымалі журналіста Ўладземір Рэпіка.
Ён паспеў звязацца з калегамі і паведаміў, што яму інкрымінуецца арт. 19.10 КаАП — «прапаганда або публічнае дэманстраваньне, выраб, распаўсюджваньне нацысцкай сымболікі або атрыбутыкі». Падставай для затрыманьня стаў кароткі відэаролік, разьмешчаны на яго старонцы ў сацсетках. Чакаецца, што суд адбудзецца 10 траўня.
У Гомлі пад час сьвяткавання Дня перамогі ў жывым эфіры быў затрымалі блогера Юрыя Ганцавіча.
9 траўня ў Берасьці затрымалі як мінімум дзвюх чалавек: Мікалая Куско і Марыю Чарвінскую. Пра гэта «Белсату» паведаміла берасьцейская актывістка Алена Гнаўк.
«Учора нашай кампаніяй пайшлі ў Берасьцейскую крэпасьць, дзе ўсклалі кветкі, узгадалі загінулых, а недзе каля 17:00 Мікалая і Марыю акружылі людзі ў чорным і адвялі ў бус», – распавяла Алена Гнаўк.
Цяпер Мікалай і Марыя ў ІЧУ: іх затрымалі на 72 гадзіны. У чым іх абвінавачваюць, невядома.