Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З ізалятару вызвалілася беларуская рэкардсмэнка па «сутках» Анастасія Перавошчыкава. Яна адбыла 105 сутак


Анастасія Перавошчыкава
Анастасія Перавошчыкава

9 траўня з Буда-Кашалёўскага ІЧУ вызвалілася жыхарка Гомеля Анастасія Перавошчыкава. Яна адбыла рэкордны для Беларусі адміністрацыйны тэрмін — 105 сутак арышту.

Пакаралі дзяўчыну за «партызанскія» акцыі ў Гомелі, хоць на здымках былі толькі бел-чырвона-белыя сьцягі і не было бачна ні твараў, ні фігур удзельнікаў. У прыватнай размове з маці міліцыянт з Навабеліцкага РАУС патлумачыў такія доўгія «суткі» для Насты: «Больш няма на каго вешаць. У адных дзеці малыя, у другіх — інваліднасьць, а іншыя за мяжу зьехалі».

Наста Перавошчыкава выйшла з ізалятару пасьля 105 «сутак»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:08 0:00

Мэдыка па прафэсіі судзілі 7 разоў, не выпускаючы з ізалятару. Там яна сядзіць ад канца студзеня, за выняткам некалькіх дзён на волі.

Маці Анастасіі Алена Міціна атрымала дакумэнты, што за першы месяц арышту дзяўчына ўжо вінная 406 рублёў — «за харчаваньне ў ІЧУ». Плюс за пратэрміноўку плацяжу налічылі яшчэ 40 рублёў. Агулам дзяўчына мусіць сплаціць 1421 рубель за «харчаваньне».

Анастасія Перавошчыкава з маці
Анастасія Перавошчыкава з маці
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG