Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка адрэагаваў на ініцыятыву BYSOL па зборы сродкаў вэтэранам: «Гэта крывавыя грошы»


Аляксандар Лукашэнка на леташнім сьвяткаваньні Дня Перамогі ў Менску
Аляксандар Лукашэнка на леташнім сьвяткаваньні Дня Перамогі ў Менску

«Гэта няпраўда, што мы іх разава не падтрымаем: у нас тры выплаты штомесяц і разавыя ёсьць выплаты. І мы выдзелілі немалыя сродкі, каб падтрымаць удзельнікаў вайны, блякаднікаў Ленінграду, працаўнікоў тылу і іншых — каля 65 мільёнаў рублёў», — цытуе Лукашэнку ягоная прэсавая служба.

«Іх жа засталося зусім нічога. І гэта нашыя „скрэпы“, як модна цяпер казаць. Гэта наша аснова. Пакуль яны жывыя, у нас хаця б вось такі адзін магутны пункт апоры для таго, каб захавацца і захаваць нашую дзяржаву», — сказаў пра вэтэранаў Лукашэнка.

Пры гэтым Лукашэнка адрэагаваў на заклік ініцыятывы BYSOL сабраць грошы вэтэранам. Вось што прапануе BYSOL:

«Дзяржава надзьмувае шчокі і трубіць на кожным кроку пра «Вялікую перамогу», але не знайшла часу паклапаціцца пра тых, хто ваяваў і выжыў у пякельнай мясарубцы сусьветнай вайны. У бюджэце краіны закладзена 0 рублёў і 0 капеек на выплату вэтэранам, пра подзьвігі якіх так моцна крычыць дзяржпрапаганда. Калі ва «ўлады» справа сыплецца з рук, мы гатовыя падхапіць яе і зрабіць гэтую працу. Мы абвяшчаем тэрміновы збор на выплату для вэтэранаў і заклікаем усіх далучыцца да акцыі падтрымкі вэтэранаў — удзельнікаў сусьветнай вайны».

Лукашэнка ў адказ на гэта заявіў:

«Ня трэба зьбіраць грошы нашым вэтэранам. Ад іх яны грошы ня возьмуць: гэта крывавыя грошы».

Да выступленьня Лукашэнкі пра аднаразовыя выплаты вэтэранам да Дня Перамогі не было вядома. 6 траўня прадстаўнік Міністэрства працы і сацыяльнай абароны заявіў, што вэтэраны Вялікай Айчыннай вайны сёлета аднаразовых выплат не атрымаюць.

На 1 красавіка ў Беларусі жылі 3337 вэтэранаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG