Беларускія вэтэраны Вялікай Айчыннай вайны не атрымаюць сёлета аднаразовых выплат да 9 траўня, паведаміў Tut.by з спасылкай на прадстаўніка Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
⠀
У 2019 і 2020 гадах такія выплаты для вэтэранаў былі, у 2018-м — не.
Тым часам ва Ўзбэкістане вэтэранам заплацяць больш як тысячу даляраў, а ў Казахстане — звыш 2 тысяч.
На 1 красавіка ў Беларусі жылі 3337 вэтэранаў, гэта на 1469 чалавек менш, чым годам раней.
У Менску на Дзень Перамогі плянуюць
- канцэрт коштам у 430 тысяч рублёў,
- салют мінімум за 230 тысяч рублёў,
- запуск 4 тысяч чырвоных і зялёных шароў з геліем.
Пройдуць сьвяткаваньні і ў рэгіёнах.