Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палата прадстаўнікоў ухваліла «антыэкстрэмісцкія» зьмены ў Крымінальны кодэкс. За што будуць караць


Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, архіўнае фота
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, архіўнае фота

Палата прадстаўнікоў прыняла ў другім чытаньні законапраект «Аб зьмяненьні кодэксаў у пытаньнях крымінальнай адказнасьці». Абноўленыя нормы дэпутаты ўхвалілі аднагалосна.

Зь пераліку новых «злачынстваў», апублікаванага на сайце Палаты прадстаўнікоў, відаць, што многія зь іх тычацца выказваньня думак і арганізацыі акцый пратэсту.

У прыватнасьці, прапануецца ўвесьці крымінальную адказнасьць:

  • за наўмысную перадачу інфармацыі аб прыватным жыцьці і пэрсанальных зьвестак іншай асобы безь яе згоды;
  • у дачыненьні да ўладальніка інтэрнэт-рэсурсу, не зарэгістраванага ў якасці сеткавага выданьня, за распаўсюд забароненай інфармацыі цягам году пасьля накладаньня адміністрацыйнага спагнаньня за такое ж парушэньне;
  • удзел у экстрэмісцкім фармаваньні і садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці;
  • парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў асобай, якая цягам году пасьля накладаньня двух адміністрацыйных спагнаньняў зноў парушыла закон;
  • невыкананьне рашэньня аб прызнаньні арганізацыі экстрэмісцкай і аб прыпыненьні яе дзейнасці
  • кіраваньне транспартным сродкам асобай, якая ня мае права кіраваньня, паўторна цягам году пасьля накладаньня адміністрацыйнага спагнаньня;
  • падатковае махлярства.

Праектам закону гэтаксама прапануецца ўзмацніць крымінальную адказнасьць:

  • за паклёп, заклікі да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы;
  • наўмысныя несанкцыянаванае капіяваньне, перахоп кампутарнай інфармацыі або іншае неправамернае завалоданьне зьвесткамі;
  • супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе пры выкананьні імі абавязкаў па ахове грамадзкага парадку;
  • гвалт або пагрозу гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных спраў ці яго блізкіх з мэтай перашкодзіць яго законнай дзейнасьці;.
  • гвалт, зьнішчэньне і пашкоджаньне маёмасьці ў дачыненьні да службовай асобы і яе блізкіх — супрацоўніка праваахоўных органаў, судзьдзі, народнага засядацеля.

Пад крымінальны перасьлед таксама можна трапіць за шэраг іншых правапарушэньняў:

  • абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананьнем ім службовых абавязкаў
  • публічныя заклікі да арганізацыі або правядзеньня сходу, мітынгу, вулічнага шэсьця, дэманстрацыі, пікетаваньня альбо ўцягваньне ва ўдзел у такіх масавых мерапрыемствах, калі іх правядзеньне пацягнула празь неасцярожнасьць гібель людзей;
  • прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджаньня асобе або прычыненьне шкоды ў буйным памеры;
  • зьдзек зь дзяржаўных сымбаляў;
  • дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь;
  • наўмыснае блякаваньне транспартных камунікацый;
  • ухіленьне ад выплаты падаткаў, збораў, што пацягнула шкоду ў буйным памеры.

З улікам прыняцьця закону аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму законапраект дапоўнены палажэньнямі пра замацаваньне крымінальнай адказнасьці ў асобным артыкуле Крымінальнага кодэксу, а таксама аб увядзеньні крымінальнай адказнасьці за прапаганду або публічнае дэманстраваньне, выраб, распаўсюд нацысцкай сымболікі або атрыбутыкі, учыненыя неаднаразова.

Акрамя таго, праектам закону прапануецца заканадаўча вызначыць, што адзін дзень утрыманьня пад вартай адпавядае двум днях пакараньня ў выглядзе пазбаўленьня волі асобы, якая ўчынiла злачынства ва ўзросьце да 18 гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG