Былога падпалкоўніка КДБ Валера Костку і яшчэ 83 былых сілавікоў пазбавілі афіцэрскага званьня. Такі ўказ падпісаў Аляксандар Лукашэнка 4 траўня. Сам Костка лічыць гэта абсурдам і верыць, што ягонае званьне, як і пэнсія, вернуцца яму разам з маральнай кампэнсацыяй у новай Беларусі ўжо хутка.