Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадаўцы газу, нафты, алькаголю і тытуню. 10 найбуйнейшых менскіх падаткаплатнікаў


Замарожаны комплекс «Газпром трансгаз Беларусь» у Менску, макет
Замарожаны комплекс «Газпром трансгаз Беларусь» у Менску, макет

Інспэкцыя Міністэрства падаткаў і збораў па Менску паведаміла, якія прадпрыемствы ўвайшлі ў дзясятку набуйнейшых падаткаплатнікаў за першы квартал 2021 году.

За студзень–сакавік падаткаплатнікі пералічылі ў гарадзкі бюджэт 3,5 млрд рублёў. Амаль траціна гэтых сродкаў — унёсак 10 суб’ектаў гаспадараньня, паведамляе агенцтва «Минск-новости».

У топ-10 кампаній, якія забясьпечылі найбольшыя плацяжы, увайшлі:

  • ААТ «Газпром трансгаз Беларусь»
  • ТАА «Тытунь-Інвэст»
  • ЗП «Славнефтехим»
  • УП «Менскэнэрга»
  • ЗАТ «Беларуская нафтавая кампанія»
  • ТАА «Мабільныя тэлесыстэмы»
  • ЗАТ «Менскі завод вінаградных вінаў»
  • ААТ «Менск Крышталь»
  • ЗАТ «Новая нафтавая кампанія»
  • УП «А1»

«Перадавікі» сярод фізычных асобаў будуць вядомыя пасьля сплаты сумы падаткаў за мінулы год — зрабіць гэта неабходна да канца траўня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG