Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эколягі дамагліся, што Нямеччына прыпыніла дазвол на будаўніцтва «Паўночнага патоку — 2»


Расейскі трубаўкладчык у Балтыйскім моры ля берагоў Нямеччыны
Расейскі трубаўкладчык у Балтыйскім моры ля берагоў Нямеччыны

Фэдэральнае ведамства па марскім суднаходзтве і гідраграфіі прыпыніла дазвол на дабудову газаправоду «Паўночны паток — 2». Гэта зроблена на час разгляду пазову эколягаў супраць завяршэньня праекту.

Найстарэйшая ў Нямеччыне прыродаахоўная арганізацыя — Нямецкі зьвяз аховы прыроды і біяразнастайнасьці (NABU) — падала пазоў у адміністрацыйны суд Гамбургу, паведамляе DW. Пазоў тычыцца яшчэ не завершанага ўчастка трубаправоду ў выключнай эканамічнай зоне краіны.

Эколягі ацэньвалі праект крытычна ад самага пачатку. На іх думку, маршрут, пракладзены празь пяць марскіх запаведнікаў, наносіць непапраўную шкоду марскому асяродзьдзю Балтыйскага мора. «Паўночны паток — 2» наўпрост разбурае асяродзьдзе пражываньня на марскім дне на плошчы памерам больш за 16 футбольных палёў, заявіў прэзыдэнт NABU Ёрг-Андрэас Кругер. Апанэнты цьвердзяць, што будаўніцтва бясшкоднае для экалёгіі.

Гэта ня першы пратэст нямецкіх эколягаў. На пачатку красавіка Фэдэральнае ведамства па марскім суднаходзтве і гідраграфіі адхіліла пярэчаньні эколягаў на дазвол будаваць апошні ўчастак газаправоду.

У красавіку пазоў супраць будаваньня «Паўночнага патоку — 2» падала іншая экалягічная арганізацыя — Deutsche Umwelthilfe (DUH).

  • Будаўніцтва «Паўночнага патоку — 2» з Расеі ў Нямеччыну па дне Балтыйскага мора пачалося ў 2018 годзе. ЗША і многія краіны Эўразьвязу лічаць, што запуск газаправоду ўзмоцніць залежнасьць ЭЗ ад Расеі і дазволіць Маскве аказваць большы ціск на Ўкраіну, эканоміка якой моцна залежыць ад расейскага транзыту газу.
  • Расея, Нямеччына і шэраг іншых краінаў, кампаніі якіх першапачаткова ўдзельнічалі ў будаўніцтве, настойваюць, што газаправод — выключна камэрцыйны праект.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG