Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дорага і мала. Чаму Мінгандлю хоча часткова адмяніць забарону на плястыкавы посуд


Плястыкавы аднаразовы посуд.
Плястыкавы аднаразовы посуд.

Праз чатыры месяцы дзеяньня забароны выявілася, што ў Беларусі не вырабляюць патрэбнай колькасьці экалягічнай упакоўкі і што яна ў 2–4 разы даражэйшая за плястыкавую.

Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю выставіла на абмеркаваньне зьмены ў сваю ж пастанову, якая забараняе з 1 студзеня 2021 году выкарыстаньне аднаразовага посуду з плястыку ў грамадзкім харчаваньні.

Міністэрства хоча зноў дазволіць плястыкавыя

  • кубачкі абʼёмам 300 мл і больш,
  • трубачкі і саломінкі для напояў,
  • кантэйнэры,
  • латкі,
  • ланч-боксы,
  • корэксы (гэта такія ячэістыя падкладкі — напрыклад, для цукерак),
  • слоікі,
  • бутэлькі.

Чым МАРГ тлумачыць вяртаньне плястыкавага посуду

  • Клопатам пра належную якасьць і захоўваньне прадукцыі.
  • Адсутнасьцю патрэбнай колькасьці беларускай упакоўкі з экаматэрыялаў.
  • Магчымым ростам цэнаў, бо экалягічная ўпакоўка даражэйшая за плястыкавую ў 2–4 разы.

Міністэрства паведаміла, што аднаразовыя відэльцы, лыжкі, нажы і трубачкі з экаматэрыялаў у Беларусі пачалі вырабляць толькі на пачатку 2021 году, то бок пасьля ўвядзеньня забароны. Дагэтуль вырабляюць толькі каля траціны ад патрэбнай колькасьці кубачкаў і латкоў. Няма альтэрнатывы для слоікаў, бутэлек, а таксама ўпаковак, прызначаных для газамадыфікаванага асяродзьдзя, вакуўму і шокавай замарозкі.

Які аднаразовы плястыкавы посуд застанецца пад забаронай

  • відэльцы,
  • лыжкі
  • нажы,
  • палачкі для разьмешваньня напояў,
  • кубачкі абʼёмам да 300 мл,
  • талеркі,
  • каробкі, за выняткам прызначаных для кулінарных паўфабрыкатаў і кандытарскіх вырабаў,
  • кубкі з вушкам.

У студзені 2019 году Аляксандар Лукашэнка даў даручэньне адмовіцца ад плястыкавых бутэлек і замяніць іх шклянымі. У сакавіку таго ж году ён загадаў Саўміну паэтапна зьнізіць выкарыстаньне поліэтыленавых пакетаў і замяніць іх на больш экалягічныя шкло і паперу.

З 2021 году ў Эўразьвязе забаранілі выкарыстоўваць аднаразовыя вырабы з плястыку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG