Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прыхільнікі Лукашэнкі пікетавалі амбасаду ЗША ў Менску. Амбасада адказала: «​​​​​​​Двайныя стандарты кідаюцца ў вочы»


Мітынг прыхільнікаў Лукашэнкі каля амбасады Польшчы ў Менску. 21 сакавіка 2021 году.
Мітынг прыхільнікаў Лукашэнкі каля амбасады Польшчы ў Менску. 21 сакавіка 2021 году.

Група людзей пераважна маладога ўзросту пікетавала амбасаду ЗША ў Менску.

Тэлеграм-канал БТ распаўсюдзіў фота, на якім дзясятка паўтара людзей сабраліся каля амэрыканскай амбасады ў Менску на пікет. Акцыя зьвязаная з інфармацыяй, агучанай у дзяржаўных СМІ, аб нібыта дачыннасьці прадстаўнікоў ЗША да плянаваньня спробы вайсковага перавароту ў Беларусі і ліквідацыі Лукашэнкі. У руках у прысутных былі дзяржаўныя сьцягі, а таксама розныя плякаты. Людзі скандавалі: «Лукашэнка — наш прэзыдэнт».

«Байден! Крепче держись за перила!» — гучыць адзін з рукапісных лёзунгаў.

Рэакцыя амбасады: «Двайныя стандарты кідаюцца ў вочы»

Праваахоўнікі не чынілі перашкодаў пікетоўцам. Раней прыхільнікі Лукашэнкі пікетавалі ў розных гарадах Беларусі амбасады і кансуляты Літвы, Польшчы і Ўкраіны, ЗША, патрабуючы спыніць санкцыі і ўмяшаньне ва ўнутраныя справы Беларусі.

Амбасада ЗША ў Менску ў Твітэры адрэагавала на пікет:

«Сёньня ўлады дазволілі мірным дэманстрантам, якія падтрымліваюць рэжым, сабрацца ля нашай амбасады. Зноў вітаем мірны пратэст. Мірным дэманстрантам, якія выступаюць за дэмакратыю, патрэбна таксама забясьпечыць права на свабоду сходаў без рэпрэсій. Двайныя стандарты кідаюцца ў вочы».

Празь некаторы час у Твітэры МЗС Беларусі зьявіўся адказ дыппрадстаўніцтву ЗША.

Звычайна такія сходы патрануюць праўладныя арганізацыі — Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі, «Белая Русь» і БРСМ, якія забясьпечваюць яўку пікетоўцаў і чырвона-зялёную сымболіку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG