Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мы молімся за Лукашэнку». Пастар царквы «Новае жыцьцё», у якой улады забралі памяшканьне, пра арышты, Расею і Беларусь. ВІДЭА


Вячаслаў Ганчарэнка і памяшканьне царквы, якое забралі ўлады
Вячаслаў Ганчарэнка і памяшканьне царквы, якое забралі ўлады

17 лютага 2021 году гарадзкія ўлады пазбавілі пратэстанцкую царкву «Новае жыцьцё» памяшканьня — кароўніка, які прыхаджане выкупілі і адрамантавалі 19 гадоў таму. Цяпер набажэнствы праходзяць на вуліцы, на паркоўцы перад будынкам.

Пастар пратэстанцкай царквы «Новае жыцьцё» Вячаслаў Ганчарэнка расказаў пра сваё стаўленьне да падзеяў у краіне і пра тое, як яго выказваньні на палітычную тэму зьвязаныя з рашэньнем уладаў пазбавіць царкву памяшканьня.

Перасьлед пратэстанцкай царквы

  • Улады патрабуюць ад царквы сплаціць падаткі і назвалі суму — $180 тысяч.
  • Ужо амаль два месяцы людзі моляцца на вуліцы, штонядзелю зьбіраюцца на аўтамабільнай стаянцы ля забранага будынку царквы.
  • 17 лютага судовыя выканаўцы ўварваліся ў царкву ў суправаджэньні міліцыянтаў падчас малітвы. У царкве на той момант знаходзіліся каля 50 вернікаў. Судовыя выканаўцы апісалі маёмасьць, а вернікаў выгналі, пагражаючы арыштам.
  • Рэлігійная грамада Царквы хрысьціян поўнага Эвангельля «Новае жыцьцё» ў Менску летась атрымала судовае прадпісаньне вызваліць будынак на вуліцы Кавалёва, 72 да канца году. У адваротным выпадку царкве пагражалі прымусовым высяленьнем. Улады гораду заплянавалі збудаваць тут квартал шчыльнай забудовы.
  • Вернікі «Новага жыцьця» пасьля выбараў запісалі відэазварот, у якім выказаліся супраць забойстваў, гвалту і катаваньняў, ілжывых сьведчаньняў у судах, маніпуляцый.
  • Выселіць царкву «Новае жыцьцё» з будынка, у які прыхаджане за свае сродкі перабудавалі выкуплены ў дзяржавы паўразбураны кароўнік, Менгарвыканкам спрабаваў яшчэ 15 гадоў таму. У 2005 годзе гарадзкія ўлады пазбавілі рэлігійную суполку права карыстаньня зямельным участкам, хоць ён быў выдзелены бестэрмінова.
  • Каб прыцягнуць увагу грамадзтва, у кастрычніку 2006 году вернікі правялі пост-галадоўку, якая доўжылася каля месяца. Пасьля таго як сытуацыя вакол «Новага жыцьця» атрымала шырокі міжнародны рэзананс, улады адступілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG