Сярэдняя намінальная заработная плата ў сакавіку 2021 году ў параўнаньні зь лютым вырасла на 107,6 рубля, або на 8,4%, і склала 1384,7 рубля, паведамляе БелаПАН са спасылкай на дадзеныя Белстата. Такім чынам, сярэдняя зарплата склала каля 535 даляраў у эквіваленце.
Сярэдні заробак вырас пасьля падзеньня на працягу першых двух месяцаў году. У студзені 2021 году ў параўнаньні са сьнежнем 2020 яе памер скараціўся на 184,6 рубля, або на 12,5%, і склаў 1290 рублёў, у лютым да студзеня на 12,9 рубля, ці на 1% да 1277,1 рубля.
Найбольшая сакавіцкая сярэдняя зарплата была ў Менску — 2062,9 рубля, найменшая — у Магілёўскай вобласьці — 1102,7. У Берасьцейскай вобласьці сярэдняя зарплата склала 1157,3 рубля, у Віцебскай — 1121,3 рубля, Гомельскай — 1196,3 рубля, Горадзенскай — 1176,1 рубля, Менскай — 1337,5 рубля.
Найвялікшы заробак па-ранейшаму атрымліваюць IT-спэцыялісты: у сакавіку яны зараблялі ў сярэднім 7301,4 рубля. Найменшая зарплата была ў цырульнікаў — 665,5 рубля, розьніца ў 11 разоў.