Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад пачатку году ў бюджэтнікаў падаюць заробкі. Якімі сумамі завабліваюць лекараў і настаўнікаў


Настаўнікі застаюцца адной з самых нізкааплатных катэгорый
Настаўнікі застаюцца адной з самых нізкааплатных катэгорый

За два першыя месяцы 2021 году сярэдні заробак бюджэтнікаў зьнізіўся на 115 рублёў. А ў цэлым па краіне за студзень і люты паказьнік падзеньня дасягнуў амаль 200 рублёў.

У сфэры аховы здароўя сярэдні заробак у лютым упаў на 57 рублёў, спасылаецца Tut.by на дадзеныя Белстату. Так, лекары ў мінулым месяцы мелі ў сярэднім 2163 рублі, а гэта на 161 рубель меней, чым у студзені.

Заробкі сацработнікаў склалі 779 рублёў, або мінус 26 рублёў да студзеня. Толькі ў адукацыі сярэдні лютаўскі заробак крыху перавысіў 900 рублёў, што на 10 рублёў больш, чым у студзені.

Да канца 2020 году бюджэтнікам плянавалі падняць заробкі да 80% ад сярэдняга па краіне. Выйсьці на гэты ўзровень шмат у чым атрымалася за кошт надбавак мэдыкам за барацьбу з каранавірусам.

Асобным катэгорыям бюджэтнікаў цягам 2021–2025 гадоў абяцаюць падняць заробак у 1,5-2 разы. Гэта настаўнікі, лекары, работнікі сацыяльнай сфэры і культуры. Як удакладнілі ў Міністэрстве фінансаў, сярод іншага гэта будзе забясьпечвацца за кошт аптымізацыі структуры і колькасьці работнікаў.

Тым, хто з розных прычынаў застаўся без працы, вялікіх прыбыткаў не абяцаюць. Так, у агульнарэспубліканскім банку вакансій значыцца блізу 3000 прапаноў для мэдыкаў. Але толькі 714 зь іх з заробкам больш за 1000 рублёў (пасьля выплаты падаткаў на рукі атрымаецца менш).

Для настаўнікаў альтэрнатыва яшчэ горшая: са 164 вакансій 131 прапанова на заробак да 600 рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG