Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя праводзіць «прафіляктычныя мерапрыемствы» ў Новай Баравой пад Менскам


Ліквідацыя мэмарыялу ў памяць пра Рамана Бандарэнку ў Новай Баравой, 16 лістапада 2020
Ліквідацыя мэмарыялу ў памяць пра Рамана Бандарэнку ў Новай Баравой, 16 лістапада 2020

Вялікія групы сілавікоў зьявіліся ў мікрараёне Новая Баравая, што ў Менскім раёне. Міліцыянты ў дварах фатаграфуюць вокны і нешта запісваюць у нататнікі. Ва ўпраўленьні ўнутраных спраў Менаблвыканкаму гэта называюць «прафіляктыкай».

«Звычайная раніца ў Новай Баравой, — піша чытач Tut.by, які даслаў парталу здымкі зь міліцыяй. — Ходзяць, фатаграфуюць. Сьцягоў на вокнах даўно няма, што ім трэба, незразумела».

У тэлеграм-канале УУС Менаблвыканкаму з гэтай нагоды патлумачылі, што ў квартале праходзяць «прафіляктычныя мерапрыемствы дзеля падтрыманьня грамадзкага парадку».

«У міліцыю Менскай вобласьці працягваюць паступаць скаргі ад грамадзян на парушэньне спакою з боку асобных жыхароў Новай Баравой,— адзначаюць у міліцыі. — Просім захоўваць грамадзкі парадак, не парушаць заканадаўства, а таксама паважаць правы і інтарэсы жыхароў комплексу, у тым ліку права на адпачынак. Мы працягваем фіксаваць парушэньні, прадугледжаныя арт. 24.23 КаАП».

21 красавіка ў Менску заўважылі сілавікоў са шчытамі. Вялікая колькасьць людзей у форме была ў раёне аднаго з факультэтаў Акадэміі МУС. Пазьней Міністэрства ўнутраных спраў растлумачыла, што гэта «плянавыя вучэньні».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG