Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітзьняволенай Вользе Класкоўскай не аддалі перадачу за адмову шыць форму сілавікам


Вольга Класкоўская, архіўнае фота
Вольга Класкоўская, архіўнае фота

«Дарагая мая мамачка, сёньня мяне пазбавілі прадуктовай пасылкі за адмову шыць форму для сілавікоў. Так што тое, што ты мне дасылала, хутка вернецца табе назад. Такія вось мэтады. Няма словаў», — напісала яна.

Пра гэта яна напісала ў лісьце да маці, паведаміла БАЖ.

«Дарагая мая мамачка, сёньня мяне пазбавілі прадуктовай пасылкі за адмову шыць форму для сілавікоў. Так што тое, што ты мне дасылала, хутка вернецца табе назад. Такія вось мэтады. Няма словаў».

Яна таксама папярэдзіла, што можа трапіць у штрафны ізалятар.

Ране стала вядома, што Вольга Класкоўская амаль увесь сакавік правяла ў мэдсанчастцы. У Гомель Вольгу этапавалі зь менскага СІЗА № 1 проста з-пад кропельніцы, адразу пасьля выраку гарадзкога суду. У другі раз ёй тэрмінова спатрэбілася хірургічнае лячэньне. Сама Вольга ня лічыць праблемы са здароўем выпадковымі, бо ў яе ў выніку затрыманьня ў яе была траўма галавы, а затым «адзіночнае вязьненьне з лужынамі па костку ў турме Жодзіна».

Кіраўніцтва калёніі паведаміла маці палітзьняволенай, што Вольга мае праблемы са шчытападобнай залозай, у яе пагоршыўся зрок. На «Валадарцы» ў камэры кругласутачна гарэла сьвятло, але кепскае, а Вольга шмат пісала і чытала.

Вольга Класкоўская пісала, што ёй не перадаюць шмат выпісаных выданьняў, а таксама не прапускаюць лісты з палітычнай інфармацыяй.

«Я ніколі не прагнуся пад гэтай сыстэмай, прайду праз усе выпрабаваньні, і ніколі не адмоўлюся ад сваіх перакананьняў, як бы цяжка ні давялося. Усё міне, а праўда застанецца», — пісала яна.

Былую журналістку «Народнай Волі» Вольгу Класкоўскую асудзілі за «арганізацыю дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак» за інцыдэнт у менскім раёне Серабранка. Пры затрыманьні яе моцна зьбілі, а затым выкралі зь лякарні, але судзьдзя Марына Запасьнік ніяк не ўлічыла гэта пры вынясеньні прысуду, прысудзіўшы жанчыне 2 гады зьняволеньня.

Адрас для лістоў: Класкоўская Вольга Аляксандраўна, ПК № 4, вул. Антошкіна, 3, 246035, г. Гомель.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG