Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мішусьцін у Менску — Беларусь у Расеі?


Міхаіл Мішусьцін і Аляксандар Лукашэнка, Менск, 16 красавіка
Міхаіл Мішусьцін і Аляксандар Лукашэнка, Менск, 16 красавіка
  • З чым прыехаў у Менск прэм’ер Расеі?
  • Ці падпіша Лукашэнка інтэграцыйныя «дарожныя мапы»?
  • Як паўплываюць новыя санкцыі ЗША адносна Расеі на беларуска-расейскія адносіны?

Аб гэтым — гутарка ў аўдыёчаце Тэлеграму Радыё Свабода зь экспэртам Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Вадзімам Мажэйкам і палітычным аналітыкам Валерам Карбалевічам.

Сёньня ў Беларусь прыехаў прэмʼер-міністар РФ Міхаіл Мішусьцін. Напачатку сустрэчы зь ім Аляксандар Лукашэнка заявіў: «Нашая з вамі сёньняшняя сустрэча і вашыя перамовы працоўныя ва ўрадзе Беларусі абумоўленыя прапановай Уладзіміра Пуціна ў Сочы... І выйшлі на тую праблему, якой мы ў асноўным (гэта ня ўсе праблемы) надамо ўвагу.... Ён кажа: слухай, ён (Міхаіл Мішусьцін) у нас прафэсар, а можа, і акадэмік. Паслухай яго, як ён разумее тую сыстэму, якую ён выпакутаваў (верагодна, гаворка ідзе пра падыходы ў працы падатковай сыстэмы, паколькі да прэмʼерскай пасады Мішусьцін узначальваў Фэдэральную падатковую службу). Яна патрэбная будзе Беларусі. Я кажу: толькі ўдзячны».

Карбалевіч

  • Расея працягвае лінію, якую выпрацавала і агучыла напрыканцы 2018 году
  • Тагачасны прэмʼер РФ Дзьмітры Мядзьведзеў выставіў ультыматум: працяг падтрымкі з боку Расеі будзе адбывацца толькі пры ўмове паглыбленьня інтэграцыі
  • Лукашэнка цяпер больш уразьлівы, ён цяпер больш залежыць ад Расеі
  • Канкрэтнае пытаньне — гэта ўніфікацыя мытнага і падатковага заканадаўства
  • Структура эканомік Беларусі і Расеі розная, у Расеі асноўныя падаткі — ад газу і нафты
  • Як можна ўніфікаваць падатковыя сыстэмы такіх розных эканомік?
  • Уплыў новых амэрыканскіх санкцыяў адносна РФ на беларуска-расейскія адносіны будзе апасродкаваны, ускосны
  • Новыя санкцыі ЗША азначаюць абвастрэньне адносінаў паміж Вашынгтонам і Масквой
Валер Карбалевіч
Валер Карбалевіч
  • Масква і Менск могуць імкнуцца да абʼяднаньня ў барацьбе з Захадам
  • У гэтай сытуацыі Масква можа менш будзе ціснуць на Лукашэнку — і ў пытаньнях інтэграцыі, і ў пытаньнях канстытуцыйнай рэформы
  • У 2014 годзе Менск выкарыстаў канфлікт паміж Расеяй і Ўкраінай для размарожваньня адносінаў з Захадам
  • Паўтарэньне гэтага ня выключанае і зараз, калі Захад заплюшчыць вочы на сытуацыю ў Беларусі дзеля геапалітычных інтарэсаў
  • Але сёньня Лукашэнка знаходзіцца ў іншай сытуацыі, чым пасьля анэксіі Крыму
  • Пра гэта сьведчыць і тон дзяржаўных мэдыя Беларусі, раней яны канфлікт паміж Кіевам і Масквой асьвятлялі адносна нэўтральна, цяпер яны відавочна схіляюцца да пазыцыі Расеі
  • Пасьля Майдану 2013-2014 гадоў у Беларусі запанаваў «украінскі сындром» — страх вулічных пратэстаў
  • Лукашэнка тады добра скарыстаў гэты сындром, выбарчую кампанію 2015 году ён правёў пад лёзунгам: «Няважна, якія ў нас заробкі і пэнсіі — у нас мір, ня тое, што ва Ўкраіне»
  • Калі ва Ўкраіне ізноў разгарыцца вайна, сындром у беларускім грамадзтве можа аднавіцца і гэта згуляе на карысьць Лукашэнку

Мажэйка

  • У беларуска-расейскіх адносінах на любое падпісаньне інтэграцыйных папераў варта глядзець досыць скептычна
  • Падпісаў бы Лукашэнка зараз пагадненьне аб пераходзе на расейскі рубель – усе б пачалі яго бэсьціць за здачу сувэрэнітэту
  • Але такое пагадненьне падпісанае больш за 20 гадоў таму яшчэ зь Ельцыным
  • Аналітык Вадзім Мажэйка
    Аналітык Вадзім Мажэйка
  • Днямі Ўладзімір Пуцін размаўляў па тэлефоне з Лукашэнкам
  • 22 красавіка Лукашэнка едзе да Пуціна, выклікалі «на дыван»
  • Пуцін патэлефанаваў Лукашэнку адразу пасьля візыту апошняга ў Азэрбайджан
  • Гледзячы па ўсім, у Маскве былі незадаволеныя гэтым візытам у Баку
  • Расея не зацікаўленая ў выхадзе Беларусі са зьнешнепалітычнай ізаляцыі
  • Па шчырасьці, расейская падатковая сыстэма — ня самая горшая, для малога бізнэсу яна лепшая, чым беларуская
  • Але калі ўніфікацыя заканадаўства будзе азначаць перадачу кантролю ў Маскву — гэта будзе небясьпечна для сувэрэнітэту Беларусі
  • Рашэньне аб дзяжурствах расейскіх самалётаў на беларускіх аэрадромах — гэта кампраміс, аэрадромы ўсё ж застаюцца беларускімі
  • Новыя амэрыканскія санкцыі адносна РФ — чарговая нагода для Лукашэнкі прасоўваць Маскве наратыў пра «адзін човен», маўляў, і вас, і нас ціснуць санкцыямі
  • У ЗША прынятая новая канцэпцыя зьнешнепалітычных пагрозаў, Беларусь там прыгадваецца толькі аднойчы і ў кантэксьце пагрозы з боку Расеі
  • Абвастрэньне барацьбы паміж ЗША і РФ карыснае для Беларусі
  • Гэта лепш, чым калі ў Вашынгтону і Масква добрыя адносіны, і ЗША асабліва ня ўмешваюцца ў расейскую «зону інтарэсаў»
  • Беларускай прапагандзе нязручна выказвацца наконт абвастрэньня адносінаў паміж Расеяй і Ўкраінай
  • У 2014 годзе Лукашэнка прымяраў тагачасную сытуацыю на сябе і для яго гэта жахліва
  • Я чакаю, што беларускія ўлады будуць больш, чым раней, падтрымліваць расейскую пазыцыю ў канфлікце з Украінай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG