Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць беларускіх уцекачоў у Польшчы летась вырасла на 1000 працэнтаў у параўнаньні з 2019 годам


Акцыя салідарнасьці зь беларусамі ў Варшаве. 14 сакавіка 2021 году
Акцыя салідарнасьці зь беларусамі ў Варшаве. 14 сакавіка 2021 году

У 2021 годзе грамадзяне Беларусі застаюцца лідэрамі па колькасьці заяваў на атрыманьне статусу ўцечкача ў Польшчы.

У першым квартале 2021 году сярод 720 замежнікаў, якія зьвярнуліся па міжнародную абарону ў Польшчы

  • 265 — грамадзяне Беларусі,
  • 193 — Расеі,
  • 61 — аўганцы.

Агулам такіх зваротаў было на 20% менш, чым год таму, паведамляе Польскае радыё са спасылкай на Ўпраўленьне па справах замежнікаў Польшчы.

Колькасьць заявак на атрыманьне статусу ўцекача, пададзеных беларускімі грамадзянамі, пачала дынамічна расьці ў жніўні 2020 году пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, масавых пратэстаў і пачатку хвалі рэпрэсій у Беларусі. Да канца 2020 году беларусы падалі 407 заяваў на міжнародную абарону ў Польшчы, што на 1000% больш, чым у пазамінулым годзе.

Зьвесткі Ўпраўленьня па справах замежнікаў паказваюць, што ў 2017-2019 гадах каля 40 грамадзян Беларусі зьвярталіся па міжнародную абарону ў Польшчы штогод. У 2017 годзе такіх было 41, у 2018 – 45, а ў 2019 – 37 чалавек.

Паводле прэс-сакратара Упраўленьня па справах замежнікаў Польшчы, замежнікі атрымліваюць міжнародную абарону, калі ў краіне паходжаньня яны зазнаюць перасьлед альбо маю рэальную рызыку страты жыцьця або здароўя. Кожная заяўка разглядаецца індывідуальна, выдача рашэньня бюро можа заняць да некалькіх месяцаў.

Упраўленьне па справах замежнікаў надае сацыяльную дапамогу замежнікам падчас працэдуры атрыманьня статусу ўцекача, г.зн. пражываньне, харчаваньне і мэдыцынскае абслугоўваньне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG