Лінкі ўнівэрсальнага доступу

30 тысяч беларусаў атрымалі від на жыхарства ў Польшчы


Акцыя салідарнасьці зь беларусамі ў Варшаве, 14 сакавіка 2021 году. Ілюстрацыйнае фота.
Акцыя салідарнасьці зь беларусамі ў Варшаве, 14 сакавіка 2021 году. Ілюстрацыйнае фота.

Крыху больш за 20 тысяч беларусаў маюць сталы від на жыхарства. Падставай для іх выдачы была ў асноўным наяўнасьць польскага паходжаньня, у тым ліку карты паляка.

Часовы від на жыхарства маюць 10 тысяч беларускіх грамадзян, паведамляе польскае Ўпраўленьне па справах замежнікаў. Пераважная большасьць беларусаў атрымлівае яго ў сувязі з працаўладкаваньнем — каля 70% заяваў.

З крыху больш за 30 тысяч грамадзян Беларусі, якія маюць карты:

  • 64% — людзі ва ўзросьце ад 18 да 40 гадоў,
  • 25% — старэйшыя за 40 гадоў,
  • 11% — дзеці і падлеткі да 18 гадоў.

Нязначна пераважаюць мужчыны — 16,9 тысяч (55%), у параўнаньні з 13,5 тысяч жанчын.

У гэтую лічбу не ўваходзяць беларусы, якія часова знаходзяцца ў Польшчы на падставе візы, а таксама тыя, хто мае дазвол на часовае пражываньне, тэрмін дзеяньня якога быў часова падоўжаны ў сувязі з эпідэміяй каранавірусу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG