Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 1100 беларусаў папрасілі статус уцекача ў краінах Эўразьвязу ў 2020 годзе


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Па дадзеных за 2020 год, у першы раз па міжнародную абарону ў краінах Эўразьвязу зьвярнуліся 1165 грамадзян Беларусі, вынікае з апублікаванай статыстыкі Eurostat.

Сярод тых, хто зьвяртаўся па міжнародную абарону ў мінулым годзе, большасьць складаюць мужчыны — 745 чалавек. Практычна палова ўцекачоў — маладыя людзі ва ўзросьце ад 18 да 34 гадоў (510 чалавек).

У 2019 годзе, паводле дадзеных Eurostat, па атрыманьне статусу ўцекача ў Эўразьвязе зьвярнуліся 935 грамадзян Беларусі. Пры гэтым толькі крыху больш за траціну зь іх склалі маладыя людзі ад 18 да 34 гадоў.

У параўнаньні з 2019 годам значна вырасла колькасьць уцекачоў у Польшчу — з 30 першасных заяваў да 385, у Чэхію — з 10 да 60, і ў Літву — з 15 да 80. А колькасьць беларусаў, якія зьвярнуліся па атрыманьне статусу ўцекача ў Нідэрляндах, упала больш як удвая. Таксама зьнізілася колькасьць зваротаў па атрыманьне статусу ўцекача ў Нямеччыне і Францыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG