Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына сабралася ў космас


Міністар прамысловасьці і тэхналёгіі Турэччыны Мустафа Варанк, 28 лютага 2021
Міністар прамысловасьці і тэхналёгіі Турэччыны Мустафа Варанк, 28 лютага 2021

Турэччына правяла пасьпяховыя выпрабаваньні ракетнага рухавіка, прызначанага для місіі на Месяц. Пра гэта 11 красавіка паведаміў турэцкі міністар прамысловасьці і тэхналёгіі Мустафа Варанк.

Паводле дадзеных агенцтва Anadolu, выпрабаваньні прайшлі ў чарнаморскім раёне Шыле на паўночным усходзе правінцыі Стамбул. Іх наступны этап заплянаваны на травень. Турэцкія СМІ паведамляюць таксама аб праведзеным тэставаньні рухавіка для іншай ракеты — Sonda, паведаміла «Deutsche Welle».

Заходнія СМІ называюць турэцкую касьмічную праграму амбіцыйнай. Яе інаўгураваў 9 лютага сёлета прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган.

Анкара мае намер стварыць уласны касмадром, адправіць турэцкага грамадзяніна ў космас, а таксама запусьціць новыя спадарожнікі для цывільных і вайсковых патрэбаў. Праграма прадугледжвае дзьве экспэдыцыі на Месяц — у 2023 і 2028 гадах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG